Свет44

У Азербайджане ліквідуюць мясцовы філіял расійскага «Спутніка»

Улады Азербайджана вырашылі фактычна закрыць філіял расійскага прапагандысцкага інфармагенцтва Sputnik. Колькасць супрацоўнікаў рэдакцыі скароцяць з 40 да аднаго, піша The Moscow Times.

Па словах крыніц, афіцыйна рашэнне аб фактычнай ліквідацыі «Sputnik Азербайджан» тлумачыцца імкненнем «ліквідаваць няроўнасць» у прадстаўніцтве дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў. Улады маюць намер зыходзіць з прынцыпу ўзаемнасці.

Гэта значыць агенцтва «Россия сегодня» і, у прыватнасці, Sputnik, які належыць яму, змогуць захаваць у Азербайджане столькі супрацоўнікаў, колькі працуюць у Расіі ў азербайджанскага Azertag. Цяпер гэта адзін чалавек.

У апошнія гады матэрыялы падкантрольнага Крамлю агенцтва неаднаразова станавіліся аб'ектамі крытыкі Баку як неаб'ектыўныя ці супярэчныя дзяржаўнай палітыцы.

Рашэнне аб поўнай ліквідацыі рэдакцыі Sputnik было прынята на фоне закрыцця ў Баку «Рускага дома».

Адносіны паміж Азербайджанам і Расіяй абвастрыліся пасля крушэння самалёта авіякампаніі AZAL, які ляцеў у Грозны ў снежні 2024 года. Тады загінулі 38 чалавек. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў абвінаваціў Расію ў спробах «замяць інцыдэнт» і схаваць з дапамогай «вар'яцкіх версій» факт абстрэлу паветранага судна расійскай СПА.

Каментары4

  • Азербайджан супер!
    14.02.2025
    Малайцы! Навіна агонь!
  • Навінамер
    14.02.2025
    Азеры не вылучаюцца ні цывілізаванасцю, ні дэмакратыяй, ні міралюбствам. Але цяперашнія расейцы мне падабаюцца яшчэ менш. Таму можна запісаць гэтую навіну ў станоўчыя.
  • Р6619
    14.02.2025
    Тымчасам азербайджанцы робяць рэальна добрую справу. Спору ў працы!

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць