Свет66

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў ураду і вайсковаму камандаванню значна павялічыць грашовае забеспячэнне вайскоўцаў. Рэформа арміі афіцыйна стартуе ўжо ў гэтым чэрвені.

— Паставіў задачу істотна павялічыць грашовае забеспячэнне з улікам прынцыпу справядлівасці, а менавіта — баявыя задачы на перадавой, рэальны баявы і кіраўнічы досвед, эфектыўнасць вайскоўца павінны гарантаваць павелічэнне выплат, — заявіў Зяленскі.

Згодна з агучанай формулай, мінімальны заробак для тылавых пасадаў складзе не менш за 30 тысяч грыўняў (каля 700 даляраў).

Для тых, хто знаходзіцца на баявых пазіцыях, сумы будуць у разы вышэйшыя. Асаблівая ўвага надаецца каманднаму складу — баявым сяржантам і афіцэрам, узровень выплат якім таксама будзе адчувальна павышаны.

Прэзідэнт Украіны асобна вылучыў ролю пехацінцаў, для якіх будуць уведзены спецыяльныя кантракты, а памер выплат для іх складзе ад 5,5 тысяч да 9 тысяч даляраў.

Таксама Зяленскі абвясціў паэтапную дэмабілізацыю ўжо ў 2026 годзе. 

— Я даручыў умацаваць кантрактную сістэму ва УСУ такім чынам, каб, пашыраючы кантрактны кампанент, мы маглі забяспечыць пэўныя тэрміны службы і магчымасць — пачынаючы з гэтага года — паступовага вызвалення ад службы раней мабілізаваных на падставе выразных часавых крытэрыяў, — сказаў ён.

Каментары6

  • Спадар
    02.05.2026
    СЛАВА УКРАІНСКІМ ВАЯРАМ!!!
  • бабруйчанін
    02.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • бабруйчанін
    02.05.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна36

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна36

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць