Свет44

ЗША скароцяць колькасць сваіх войскаў у Германіі на 5000 чалавек на фоне крыўды Трампа на Мерца

Іх забяруць на працягу паўгода-года.

Фота: Getty Images

Міністэрства абароны ЗША плануе вывесці 5000 вайскоўцаў з Германіі на фоне сваркі паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам наконт вайны з Іранам, піша BBC.

Прадстаўнік Пентагона Шон Парнэл паведаміў, што загад аб вывадзе амерыканскіх войскаў паступіў ад міністра абароны ЗША Піта Хегсета.

«Гэтае рашэнне прынята пасля дбайнага аналізу дыслакацыі войскаў Міністэрства абароны ў Еўропе і ўлічвае патрэбы тэатра ваенных дзеянняў і ўмовы на месцах», — сказаў ён.

«Мы чакаем, што вывад войскаў будзе завершаны на працягу наступных шасці-дванаццаці месяцаў», — дадаў Парнэл.

У чацвер Трамп раскрытыкаваў Мерца за яго словы аб тым, што ЗША былі «прыніжаныя» іранскімі перамоўшчыкамі, і заявіў, што Мерц «жудасна дае рады сваёй працы» і мае «праблемы ўсіх відаў», у тым ліку па пытаннях іміграцыі і энергетыкі. Трамп таксама сказаў, што «вывучае і аналізуе магчымасць скарачэння колькасці войскаў у Германіі, і пастанова па гэтым пытанні будзе прынятая найбліжэйшым часам».

На снежань мінулага года на базах у Германіі былі дыслакаваныя больш за 36 тысяч вайскоўцаў ЗША — гэта найбуйнейшы амерыканскі кантынгент у Еўропе.

Многія з іх размешчаны на авіябазе «Рамштайн», якая знаходзіцца недалёка ад горада Кайзерслаўтэрн на паўднёвым захадзе Германіі.

Трамп таксама заявіў, што разглядае магчымасць вываду амерыканскіх войскаў з Італіі і Іспаніі.

Трамп, даўні крытык альянсу НАТА, не так даўно папракаў саюзнікаў за іх адмову ўдзельнічаць у аперацыях па аднаўленні працы Армузскага праліва.

У чацвер Трампа спыталі, ці разгледзіць ён таксама магчымасць вываду амерыканскіх войскаў з Італіі і Іспаніі, саюзнікаў ЗША па НАТА, на што прэзідэнт адказаў: «Верагодна, разгледжу — чаму б і не?»

«Італія нам нічым не дапамагла, а Іспанія паступіла жудасна», — дадаў ён, крытыкуючы іх рэакцыю на вайну ў Іране.

«Ва ўсіх выпадках яны казалі: «Я не хачу ўмешвацца»», — сказаў Трамп.

Амерыканскі кантынгент у Германіі з'яўляецца найбуйнейшым у Еўропе, у Італіі размешчаны каля 12 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў, у Вялікабрытаніі — 10 тысяч. Толькі Японія мае больш буйную прысутнасць амерыканскіх войскаў.

Каментары4

  • Indrid Cold
    02.05.2026
    Тааа, хутчэй Лукашэнка пераможа на выбарах, чым ЗША адмовяцца ад вайсковых базаў у Еўропе. Амерыканскі вайскова-прамысловы комплекс галаву адстрэліць такому прэзідэнту, калі ён толькі спрабуе зменшыць выдаткі на абарону ;)
  • american slaves
    02.05.2026
    Indrid Cold, трамп установіць у краіне нармальны дыктатарскі прапуцінскі рэжым, і ніхто з гэтага комплексу і ня пікне
  • Бгг
    02.05.2026
    США обязательно выведут все войска из Европы в течении лет десяти. Вообще при любом президенте. Не может быть американских баз посреди халифата.

Цяпер чытаюць

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў7

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі11

«Як беларус, бульбу вырошчваю». Як жыве Віталь Тысеў, які перажыў аперацыю на хрыбетніку2

Мядзведзь напаў на намётавы гарадок з турыстамі на Алтаі і разарваў дзяўчыну8

Telegram падаў заяўку на рэгістрацыю новага дамена .gram4

Міністр адукацыі: Рэпетытараў не ўспрымаю ад слова «зусім»34

Беларус абакраў расійскага вайскоўца1

35 гадоў таму ў СССР адбыўся путч. Як адрэагавалі беларусы?5

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ніжагародскую і Тульскую вобласці2

Дзюдзя, кока, лёля, буба і з таго ж шэрагу — папа. Прычым колішняя папа — зусім не цяперашні13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў7

Брэндавая сумачка за $4 тысячы і брыльянты. Віцэ-міс Беларусі Алія Кароткая схадзіла з сяброўкай паесці дранікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць