У Пінску «Поршэ» збіў пенсіянерку, якая ехала на веласіпедзе на чырвонае
Жанчына ў бальніцы.

29 красавіка каля 12:40 33‑гадовы жыхар Пінска кіраваў аўтамабілем «Поршэ» па вуліцы Горкага ў сваім горадзе. Каля дома №73 ён збіў 62‑гадовую мясцовую жыхарку, якая пераязджала праезную частку на веласіпедзе на чырвонае святло. Жанчына атрымала траўмы і была дастаўлена ў бальніцу.
У той жа дзень у Белаазёрску трактар «Беларус» збіў 83‑гадовую веласіпедыстку — але тут ужо па віне трактарыста: той павярнуў налева і не прапусціў жанчыну, якая ехала на зялёнае святло. Яна таксама шпіталізаваная.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары