Свет

У аэрапорце Бангкока злавілі сцюардэсу, якая спрабавала правезці пад адзеннем 30 чарапах

Кантрабандыстцы пагражае да 10 гадоў турмы.

У міжнародным аэрапорце Суварнабхумі ў Бангкоку мытнікі зрабілі знаходку, якая здзівіла і шакавала нават дасведчаных супрацоўнікаў. Яны спынілі 19‑гадовую дзяўчыну з Тайваня, якая збіралася вылецець у Тайбэй — і знайшлі 30 жывых чарапах, схаваных у яе пад адзеннем.

Як паведамляе Bild са спасылкай на Bangkok Post, жывёлы былі прымацаваныя да цела скотчам і змешчаны ў невялікія мяшочкі. Верагодна, так кантрабандыстка спрабавала пазбегнуць выяўлення чарапах пры звычайнай праверцы багажу. Сканеры цела не заўсёды даюць гэтак жа выразныя выявы, як сканеры багажу. На гэта, відавочна, і быў разлік. Гаворка ідзе пра індыйскіх зорчатых чарапах (Geochelone elegans) — від строга ахоўваецца, таму запатрабаваны на чорным рынку.

Для жывёл такі спосаб перавозкі азначае гадзіны пакут. У іх амаль няма паветра, няма вады, яны не могуць рухацца. Многія задыхаюцца, атрымліваюць траўмы ці паміраюць ад стрэсу. У некаторых краінах Азіі індыйскіх зорчатых чарапах лічаць экзатычнымі хатнімі гадаванцамі. На чорным рынку кошт можа дасягаць сотняў ці тысяч еўра за адну жывёлу.

Для затрыманай, якая, як паведамляецца, працуе бортправадніцай у в'етнамскай авіякампаніі, гэта можа мець сур'ёзныя наступствы. У Тайландзе дзейнічае закон аб захаванні і ахове дзікай прыроды. За незаконнае валоданне ці вываз відаў, якія ахоўваюцца, пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі і/або штраф да аднаго мільёна бат (прыкладна 25 тысяч еўра).

30 індыйскіх зорчатых чарапах канфіскаваныя і перададзеныя спецыялістам.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік15

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Усе навіны →
Усе навіны

Месячная норма за два тыдні: самыя дажджлівыя гарады жніўня1

Кіраўнікі еўрапейскіх абарончых кампаній узмацняюць сваю бяспеку праз пагрозы з боку расійскіх спецслужб1

«Пакінуў 10 капеек у пад'ездзе, прыклееныя скотчам». Незвычайны канфлікт у мінскім шматпавярховіку14

У аграгарадку пад Слонімам зачыніліся пошта, Дом быту і аптэка. Яшчэ нядаўна ўлады хваліліся клопатам пра жыхароў4

Арына Сабаленка хоча вяселле згуляць у Грэцыі7

«Студыя ў «Мінск-Свеце» павінна каштаваць $300 па курсе, двухпакаёўка — $500». Мінчук пра цэны на жыллё16

Яўген Хмара стаў новым міністрам абароны Украіны14

«Я шалёнав хачу ў Маскву». Беларуска, якая чакае ў ЗША суда за кантрабанду авіякампанентаў у Расію, спадзяецца на дапамогу РФ7

Хмарачос Wildberries будзе самым высокім будынкам у Маскве8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік15

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць