Вайна1818

У Курскай вобласці УСУ разбілі калону расійскай элітнай брыгады пад сцягамі СССР

Расейцы паехалі на штурм на танках з чырвонымі сцягамі.

Скрыншот відэа брыгады «Магура»

Узброеныя сілы Украіны разграмілі калону расійскіх марпехаў, якія ішлі на штурм праз міннае поле ў Курскай вобласці Расіі.

Украінскія вайскоўцы атакавалі іх дронамі.

«Расейцы зноў пайшлі ў штурм на Куршчыне супраць 47 брыгады і сумежнікаў. Калонай з больш за дзесятак танкаў і каля роты ворагаў — на штурм кінулі «элітную» расійскую 155 брыгаду марпехаў са сцягамі «Перамогі». Але замест «Перамогі» атрымалася традыцыйнае «цемрашальства».

Не збянтэжыла ворагаў ні міннае поле, ні рой украінскіх дронаў 47 брыгады «Магура». Ад нашых «птушачак» рэзка стаміліся не толькі танкі», — паведаміла ўкраінская 47-я асобная механізаваная брыгада «Магура».

Каментары18

  • Адзік
    16.02.2025
    Раздушым савецкую гадзіну!
  • Яўгер Жыхар
    16.02.2025
    Можа нарэшце да неафітаў дойдзе, што Расія - гэта не нейкі "фашизм", а працяг СССР, якога беларусы масава не асудзілі.
  • Адзік
    16.02.2025
    Спадар наведваў калі-небудзь "Лінію сталіна"? Асабліва раю наведаць на 9 траўня, калі там столькі людзей, што на кіламетры стаяць аўтамабілі ўздоўж трасы, а міліцыянты перакрываюць рух. Гэта да пытання, хто будзе асуджаць ссср... Думаеце, гэтыя "тожэбеларусы" будуць асуджаць?

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Блэр і Рубіа — сярод удзельнікаў «Рады міру» для Газы

Са старадаўняй Палыкавіцкай крыніцы забаранілі піць: яе некалі гаючая вада цяпер можа забіць9

Адміністрацыя Трампа разважае над стварэннем «Рады міру» для Украіны па прыкладзе Газы4

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць