Пра гэта адміністрацыя прэзідэнта ЗША паведаміла еўрапейскім чыноўнікам, піша агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа хоча дамагчыся спынення агню ва Украіне да Вялікадня — да 20 красавіка.
Некаторыя суразмоўцы агенцтва заявілі, што тэмп перамоваў, якія пачнуцца на гэтым тыдні ў Саудаўскай Аравіі з удзелам высокапастаўленых чыноўнікаў ЗША і Расіі, амбіцыйны і патэнцыйна нерэалістычны.
Адзін з суразмоўцаў Bloomberg лічыць, што больш імавернае — ўрэгуляванне да канца гэтага года.
Цяпер еўрапейскія чыноўнікі працуюць над новым вялікім пакетам ваеннай дапамогі Украіне. Планы выдаткаў, як паведамляе агенцтва, не будуць абвешчаныя да выбараў у Германіі 23 лютага, каб пазбегнуць спрэчак перад галасаваннем.
Каментары
Жаль, что Украина позволила себя вовлечь в эту игру.
Сёння толькі бачым спробы Трампа ціхенька прабегчы за спіной Еўропы, ды скрасці ўкраінскае фамільнае срэбра, пакуль іншыя спрабуюць спыніць пажар ў хаце.
Пакуль не факт, што на тое выйдзе.