Вайна11

Украіна ўдарыла па нафтавай інфраструктуры ў Ейску

Украінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па марскім порце ў Ейску Краснадарскага края Расіі, паведаміў Генеральны штаб УСУ.

Фота: t.me / exilenova_plus

У выніку атакі былі пашкоджаныя рэзервуары з паліўна-змазачнымі матэрыяламі на нафтава-наліўным комплексе. Украінскі бок сцвярджае, што гэты аб’ект выкарыстоўваецца для забеспячэння расійскай арміі. Памер нанесенай шкоды пакуль удакладняецца.

Губернатар Краснадарскага края Веніямін Кандрацьеў раней паведаміў пра атаку беспілотнікаў на Ейскі раён. Паводле яго слоў, адзін з дронаў упаў у прыватным сектары, а яго абломкі трапілі на прадпрыемства на тэрыторыі порта. Там узнік пажар, які на момант паведамлення тушылі.

Таксама паведамлялася пра пацярпелых сярод мясцовых жыхароў. Паводле заявы Кандрацьева, у выніку атакі загінулі двое дзяцей, яшчэ двое дарослых былі шпіталізаваныя.

Ейскі нафтава-наліўны комплекс уваходзіць у інфраструктуру марскога порта Ейск. Ён выкарыстоўваецца для прыёму, захоўвання і пагрузкі нафтапрадуктаў на марскія судны.

Агульная прапускная здольнасць грузавых тэрміналаў порта складае каля 6,8 мільёна тон грузаў у год. Больш за мільён тон з гэтага аб’ёму прыпадае на наліўныя грузы, у тым ліку нафтапрадукты.

Каментары1

  • імерыя памірае
    22.08.2026
    "Украінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па марскім порце ў Ейску Краснадарскага края pасіі, паведаміў Генеральны штаб УСУ." маскоўская імерыя памірае , таму акенца магчымасцяў існуе ужо сёння не толькі дзеля нас алеж і дзеля татар, чэчэнцаў і г.д , калі Трамп прапіхае Аўстрыйскую 1955 -дамову дзеля РБ, усё адразу зменіцца. Пры гэтым так на маскоўскай азіяцкай мове мы некалі не дамовімся паміж сабой, гэта мова дэспатызму і гвалту, алеж мы усе ведаем родную мову і тэарэтычна заўтра можам павяртацца да ЭЗ праз мову.

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»5

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 верасня «замініравалі» школы, бальніцы і Міністэрства абароны

Вось як выглядалі дзеці на лінейцы ў той самай баранавіцкай школе — «астраўку Паўночнай Карэі» ФОТЫ25

Лукашэнка папракнуў Расію, Кітай і Індыю ў безыніцыятыўнасці19

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя14

Беларускія футбалісты выратавалі пажылую жанчыну з палаючага дома ў Кыргызстане1

Стала вядома, колькі «Савушкаў прадукт» заплаціў за Полацкі малочны камбінат1

Двое беларусаў, якія мелі сувязі з расійскай вайсковай прамысловасцю, прызналі сваю віну ў Літве2

Лукашэнка запрасіў кіраўніка Лаоса ў Беларусь. Той прапанаваў разам здабываць золата2

«Прывет, дарагая, гэта Аляксей Хлястоў». Нехта стварыў фэйкавы акаўнт спевака

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»5

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць