У Мінску мужчына ў ніжняй бялізне вісеў за балконам на дзявятым паверсе ВІДЭА
Відавочцы заўважылі мужчыну, калі ён трымаўся за металічную агароджу, і паведамілі ратавальнікам. Чаму мужчына апынуўся па-за балконам, не паведамляецца.

Скрыншот з відэа
На месца прыбылі супрацоўнікі МНС і задзейнічалі аўтадрабіны, каб дабрацца да чалавека. Ратавальнікам удалося зняць мужчыну і перадаць яго медыкам.
Пацярпелага шпіталізавалі.
Каментары
зацепился увесистыми рогами за косяк,
и заподозрил не ладное :D