Грамадства22

Гомельскую пенсіянерку ўратавала ад махляроў толькі няўменне захоўваць таямніцу

Жанчыне патэлефанавалі на хатні тэлефон нібыта супрацоўнікі «Энерганагляду». Яны расказалі, што зараз ідзе масавая замена лічыльнікаў, якая каштуе немалых грошай. Але жанчыне пашчасціла трапіць на акцыю па бясплатнай замене абсталявання. Гэта аказалася той прынадай, на якую даверлівая пенсіянерка і трапіла. 

Фота ілюстрацыйнае

Каб узяць удзел у акцыі, трэба было толькі паведаміць нібыта «Энерганагляду» свае пашпартныя даныя, што жанчына і зрабіла.

Амаль адразу пасля таго ёй патэлефанаваў праз месенджар «супрацоўнік міліцыі» і сказаў, што жанчыну падманулі. Маўляў, на яе даныя ашуканцы аформілі крэдыты і ўжо выводзяць грошы за мяжу.

Пасля таго суразмоўца напужаў пенсіянерку крымінальнай справай і пацікавіўся, ці ёсць у яе дома нейкія ашчаджэнні. А паколькі грошы ў жанчыны знайшліся, таму мужчына параіў іх неадкладна задэклараваць, каб сродкі не канфіскавалі. Для гэтага трэба было пайсці ў банк і ўсё пакласці на спецыяльны рахунак. 

На шчасце, банк у гэты час ужо не працаваў. Таму махляры загадалі трымаць гэтую гісторыю ў сакрэце і звярнуцца ў банк у панядзелак. Але ўсхваляваная пенсіянерка не вытрымала і расказала пра ўсё сваёй знаёмай. Тая ж, зразумеўшы, што справа нячыстая, пераканала сяброўку звярнуцца ў міліцыю.

Цяпер следчыя распачалі крымінальную справу па факце махлярства.

Каментары2

  • Барадзед
    18.02.2025
    Тут один совхозник тридцать лет целую страну на деньги разводит. Миллиарды долларов на этом сколотил. Хорошо, хотябы в последнее время об этом стало известно.
  • спробы
    18.02.2025
    Барадзед, тожэбелорусам гэта стала вядома толькі ў апошні час. А дагэтуль усё было добра. Харашожілі.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць