Грамадства1717

«Недзе, можа, паставіў лайк не той». На БТ паказалі чарговага беларуса, які прыехаў на радзіму праз камісію па вяртанні

Мужчыну, які напісаў у камісію пад кіраўніцтвам генпракурора Андрэя Шведа заяўку на вяртанне і атрымаў на яго дазвол, завуць Кірыл Данількевіч. Раней ён у публічнай сферы не з'яўляўся, вядома толькі, што мужчына са Слоніма. 

Кірыл Данількевіч расказвае, што выехаў у Польшчу яшчэ да 2020 года і жыве там ужо 5 гадоў, адпаведна ў пратэстах не ўдзельнічаў. Але ў галаве, маўляў, «ад пачатку была не зусім правільная пазіцыя», таму мог недзе «паставіць лайк не той».

Цяпер жа, хоць за мяжой у яго нявеста з дзіцём, ён засумаваў па радзіме, дзе засталася мама і дзе за час ягонай адсутнасці памерлі дзве бабулі, на пахаванне якіх мужчына не прыехаў. Калі наважыўся, напісаў у ГУБАЗіК, тыя перанакіравалі ў камісію па вяртанні, а ў ёй Данількевічу сказалі, што ніякіх спраў на яго не заведзена — можна вяртацца.

За гэтую ласку ён цяпер расказаў прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай, як за мяжой у яго мяняліся погляды. Першым штуршком для гэтага стаў, маўляў, нейкі запісаны сілавікамі ў 2021 годзе ролік, у якім у фігуравалі Святлана Ціханоўская «са сваёй шушарай», якія нібыта абмяркоўвалі, што трэба браць сілай нейкі палац у Гомелі. Пасля ж, калі пачалася вайна ва Украіне, ён спачатку таксама быў не на баку Пуціна і Лукашэнкі, але пасля ўсё ж нейкім чынам такі прыйшоў да думкі, што «нас хацелі прадаць». Для больш пераканаўчай ілюстрацыі гэтага тэзісу ён паўтарае прапагандысцкія наратывы, што на Захадзе «мы нікому не патрэбныя». 

Сёння генеральны пракурор Андрэй Швед, выступаючы на аб'яднаным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, расказаў, што «камісія па вяртанні» за час сваёй працы разгледзела 241 зварот, у выніку чаго ў Беларусь вярнуліся 20 чалавек з больш чым 30, якія атрымалі станоўчы адказ.

Усім, хто вярнуўся на радзіму праз камісію, паводле слоў генпракурора, «прапануецца расказаць праўду пра тое, як ім там жылося за мяжой, якое стаўленне рэальнае да беларусаў».

Каментары17

  • Клоўны ў пагонах
    26.02.2025
    Адкуль швед ведае пра "рэальнае стаўленне", калі ён не можа з Беларусі выехаць далей за "дружэсцвенныя" краіны?
  • Агентура са сваёй шушарай
    26.02.2025
    За мяжой у яго нявеста з дзіцём, але ён засумаваў па радзіме. Я ледзь не расплакаўся :)
  • Соломон
    26.02.2025
    Позор тебе, шушара, и вечное проклятие за всех кто не дожил до сегодняшнего дня!

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць