Грамадства

Белаграпрамбанк робіць конкурс стартапаў з вялікім прызавым фондам

Белаграпрамбанк арганізоўвае конкурс «Стартап-марафон». Пераможцам абяцаюць да 21 тысячы рублёў на развіццё свайго праекта.

Белаграпрамбанк. Фота: belapb.by

Прызавы фонд — ад 10,5 тысяч да 21 тысячы рублёў (250 і 500 базавых велічыняў).

Акрамя грашовага прыза ўдзельнікі даведаюцца, як правільна запусціць стартап, як падлічыць эканамічную выгаду прадукту і як прэзентаваць ідэю інвестару.

Конкурс адбудзецца ў двух намінацыях: паспяховы старт і эфектыўны бізнэс-стартап. Таксама будзе дзве спецыяльныя намінацыі: лепшая жаночая стартап-ідэя і лепшы жаночы бізнэс.

Заяўкі на «Стартап-марафон» арганізатары прымаюць да 24 красавіка. Па спасылцы можна азнаёміцца з праграмай цалкам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй3

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі Dana Mall атакавалі прусакі2

Зяленскі назваў першы дзень перамоў у Абу-Дабі «канструктыўным і даволі змястоўным»3

У Літве ў сувязі з дарагоўляй паліва напалову зменшылі кошт квіткоў на аўтобусы і цягнікі5

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам23

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй3

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць