Грамадства11

На беларуска-польскай мяжы запрацавала сістэма, якая дазваляе праходзіць мяжу без удзелу памежніка. Як яна працуе?

У пункце пропуску «Брэст» на выездзе з Беларусі ў Польшчу тэстуюць аўтаматычны комплекс памежнага кантролю, які дазволіць беларусам з біяметрычнымі пашпартамі праходзіць працэдуру без удзелу памежніка, піша BG.media.

Аўтаматычны комплекс памежнага кантролю працуе ў пункце пропуску «Брэст» каля тыдня. Той, хто выязджае з Беларусі, можа скарыстацца двума тэрміналамі.

Для гэтага неабходна быць грамадзянінам Беларусі, старэйшым за 18 гадоў, і мець біяметрычны пашпарт.

«Раней гэты комплекс праходзіў апрабацыю ў аэрапорце Мінска і даказаў сваю эфектыўнасць. Неабходнасць выкарыстання тэхнічнай навінкі абумоўлена тым, што «Брэст» з’яўляецца адзіным дзеючым аўтадарожным пунктам пропуску на ўсёй беларуска-польскай мяжы. Менавіта тут мэтазгодна ўкараненне тэхналогій, якія скарачаюць час чакання і праходжання памежнага кантролю», — заявіў афіцыйны прадстаўнік Брэсцкай памежнай групы Сяргей Дзмітрыеў.

Памежнікі падкрэсліваюць, што гэта беларуская распрацоўка. Аўтаматычны комплекс збірае і апрацоўвае біяметрычныя дадзеныя грамадзян, якія перасякаюць мяжу Беларусі. Таксама ён вызначае наяўнасць законных падстаў для перасячэння мяжы.

«Унікальнасць у тым, што фізічныя асобы, якія перасякаюць мяжу, могуць ажыццяўляць афармленне сваіх дакументаў без удзелу памежнага нараду. Гэта вельмі зручна, у тым ліку значна скарачае час. Тэрміналы стаяць у зале афармлення. Грамадзяне падаюць свае біяметрычныя дакументы, рэгіструюцца, пакідаюць біяметрычныя дадзеныя, затым ідуць на пэўны канал афармлення, выдзелены для праходжання ў аўтаматычным рэжыме. Зверыўшы звесткі, праходзяць для пасадкі ў свой транспартны сродак», — распавёў аб працэдуры начальнік аддзялення памежнага кантролю «Варшаўскі мост» Дзмітрый Брыштэль.

Пры гэтым пры перасячэнні мяжы можна выбраць і больш звыклы варыянт — з удзелам памежнага нараду. Мяркуючы па тлумачэннях памежнікаў, аўтаматычны кантроль працуе толькі на выезд з Беларусі ў Польшчу.

Таксама дзяржжурналісты пагутарылі з берасцейцамі, якія засталіся задаволеныя аўтаматычным памежным кантролем.

«Мне здаецца, гэтая сістэма спросціць перасячэнне мяжы, зробіць яго больш хуткім, асабліва для тых, у каго ёсць біяметрычныя пашпарты. Ведаю, што такія сістэмы ёсць у іншых краінах, у тым ліку ў Расіі. Рада, што цяпер і ў нас ёсць магчымасць самастойна перайсці мяжу. Гэта вельмі хутка і зручна. Усё досыць проста: ёсць указанні, што трэба рабіць — скануеш пашпарт, прыкладаеш палец, усміхаешся ў камеру, далей паказваюць, да якой кабінкі ісці. Усё было значна хутчэй, чым стаяць у чарзе», кажа Ганна Дзеравянка, якая ездзіць некалькі разоў на месяц.

«Дзве хвіліны — і пашпартны кантроль пройдзены. Лічу, што гэта цудоўнае новаўвядзенне, якое дапаможа грамадзянам перасякаць мяжу яшчэ хутчэй. Натуральна, чэргі стануць карацейшымі», — кажа Юрый Аўдзейчык.

Першыя паведамленні пра аўтаматычны кантроль у пункце пропуску «Брэст» для ўладальнікаў біяметрычных пашпартоў з’явіліся ў суботу, 1 сакавіка. Беларусы адзначаюць, што новая сістэма сапраўды дапамагае хутчэй прайсці кантроль, але ўжо некалькі разоў выходзіла са строю.

«На нашым пашпартным кантролі была вельмі прыемная жанчына, быццам толькі ўладкавалася на працу. Вельмі ветлівая і ўважлівая. Парадавала, што з біяметрыяй можна прайсці праз спецыяльны апарат».

«Дама сапраўды вельмі прыемная, а вось аўтаматычны кантроль не працаваў — нешта паламалася».

«На мне ён зламаўся. Памежніца спрабавала нешта наладзіць на ноўтбуку, у выніку павяла мяне ў звычайную чаргу».

«Я падала адбіткі пальцаў у тэрмінале, а вось фота не атрымалася зрабіць. Але, здаецца, ён усё ж працуе не вельмі добра, бо памежніца зноў павяла ўсіх без чаргі. Потым знайшлі працуючую машыну, і ўсё пайшло хутчэй».

«Мне было няёмка, калі тэрмінал перастаў працаваць. Кажу: давайце я пайду ў звычайную чаргу, а яна: ну нам жа трэба вучыцца працаваць з гэтым. І ўсміхаецца.»

Аднак некаторыя адзначаюць, што аўтаматычны кантроль не заўсёды дазваляе хутчэй перасекчы мяжу. Тыя, хто едзе на аўтобусе з біяметрычнымі пашпартамі, пасля афармлення ўсё роўна чакаюць астатніх пасажыраў з звычайнымі пашпартамі.

«Прыехалі на мяжу ў 01:20, прайшлі кантроль каля 08:20, з польскага боку выехалі толькі ў 13:40. На беларускай мяжы для біяметрычных пашпартоў працуе самарэгістрацыя і асобная чарга. У аўтобусе памежніца запытала, у каго біяметрычны пашпарт, і папрасіла прайсці за ёй. Там пасажыры самастойна зарэгістравалі дадзеныя ў тэрмінале, потым пайшлі да стойкі з камерай, якая іх вызначала. Чарга для біяметрыі была кароткай, таму праверылі і адпусцілі аднымі з першых. Але потым усё роўна прыйшлося чакаць аўтобус.»

«Аўтобус Гомель — Варшава. З Брэсцкага аўтавакзала выехаў у 23:25. Перад шлагбаумам чакалі каля 2 гадзін. У 03:40 прайшлі беларускі кантроль, потым чакалі перад мостам — усё было забіта аўто і аўтобусамі.

P.S. Біяметрычная стойка самаабслугоўвання на ўваходзе сапраўды хуткая. Ёсць асобны выхад для тых, хто прайшоў кантроль праз яе. У 07:00 запусцілі на польскую мяжу, у 07:35 выехалі з Польшчы. Усяго 7,5 гадзіны».

Каментары1

  • Галя, у нас адмена!
    06.03.2025
    Так цікава чытаць пра нібыта беларускія ноў-хаў :)

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак7

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх крамах прадаецца азіяцкая садавіна амаль за 120 рублёў2

«Бігбоі, кампусы, сіпіха». Вы таксама не зразумелі?13

Трамп націснуў чырвоную кнопку ў сябе на стале. І патлумачыў, навошта гэта зрабіў7

Колькасць насельніцтва планеты сістэматычна заніжаецца — навукоўцы2

Зяленскі: З Трампам абмяркоўвалі перадачу ЗША Запарожскай АЭС7

Як пасля 20 гадоў працы ў ІП або прыватнай фірме можна застацца без пенсіі? Аказваецца, вельмі лёгка5

Бондарава дамаглася адмены купальскага фестывалю ў Дудутках24

Напярэдадні выбараў у Турцыі адбыліся пратэсты ў падтрымку галоўнага саперніка Эрдагана4

Што чакае беларусаў пры атрыманні шэнгенскіх візаў у сёлетнім турыстычным сезоне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак7

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць