Грамадства22

Качанава: Нашы тавары павінны быць на самых прыкметных месцах

Доля айчынных тавараў у крамах цяпер складае 56,4%, паведаміла старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаная па Мінску Наталля Качанава на нарадзе ў Мінгарвыканкаме, піша «Спутнік».

Фота: БелТА

Качанава адзначыла, што доля беларускіх тавараў знізілася на 3%.

«У нас для гэтага ёсць кіраўнікі адміністрацый (раёнаў Мінска). У нас ёсць людзі, якія працуюць і павінны кантраляваць гэтыя пытанні», — заявіла Наталля Качанава.

Яна падкрэсліла, што айчынныя тавары павінны быць «у шырокім асартыменце» на паліцах нашых крамаў.

«Акрамя таго, яны павінны знаходзіцца на самых прыкметных месцах. Так, мы гэтага не заўсёды бачым», — дадала Качанава.

Таксама яна звярнулася да прадстаўнікоў буйных гандлёвых сетак, якія прысутнічалі на нарадзе:

«Мы калісьці дамовіліся (аб прасоўванні беларускіх тавараў), але я вам скажу: я бываю ў крамах і бачу, што гэта не заўсёды так. На гэта трэба звярнуць асаблівую ўвагу», — адзначыла Качанава.

Каментары2

  • даведка
    06.03.2025
    В Беларуси есть свой собственный Брестский электроламповый завод-банкрот, вот только нигде нет филаментных лампочек его производства, но везде есть из Китая.
  • Вольга
    06.03.2025
    Адстаўленая ад справаў бяздарнасць шукае сабе новую сціплую рэжымную нішу, якая дазволіць пазбегнуць ссылкі ў вадаканал.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць