Грамадства1111

Марзалюк пра адносіны з жонкай: Хаджу на задніх лапах

Дэпутат і гісторык Ігар Марзалюк расказаў пра сваю сям'ю і тое, ці карыстаецца сын яго дэпутацкім статусам.

Жонка Марзалюка Алена працуе вядучым навуковым супрацоўнікам у Музеі гісторыі Магілёва. Пазнаёміліся яны на археалагічных раскопках.

Марзалюк дзеліцца: дома ён не камандуе.

«Хаджу на задніх лапах. Наогул, калі мужчына любіць па-сапраўднаму, ён імкнецца зрабіць так, каб тая жанчына, якую ён любіць, (…) адчувала сябе абароненай і каб у яе было мінімум дыскамфорту ад усялякіх мужчынскіх выбрыкаў і выхадак. Я розны дома. У мяне выбухны характар, я халерык. Але я стараюся быць добрым па-максімуме»,

— расказаў гісторык на праграме БТ «100 пытанняў даросламу».

Марзалюк кажа, што ў некаторых рэчах і не імкнецца быць галоўным.

«Дапусцім, рэдкі мужчына самадастаткова вызначыцца ў краме без спісу, які яму падрыхтуе клапатлівая жонка. Ёсць рэчы, дзе я сябе не адчуваю кампетэнтным, скажам так».

«У Марзалюка шмат у чым класічная гісторыя «шэршэ ля фам», менавіта жонка яго ўвесь час падбухторвала выбівацца ў людзі, пераязджаць у Мінск, падтрымліваць уладу», — расказваў раней «Радыё Свабода» магілёўскі апазіцыянер.

З сынам Альгердам у Марзалюка блізкія адносіны.

«Мы з ім пайшлі і займаліся разам Він Чун кунг-фу, армейскім рукапашным боем. (…) На раскопкі ён са мной ездзіў», — згадвае ён выхаванне.

Альгерд Марзалюк. Фота: БелТА

Ці часта сын Марзалюка карыстаецца тым, што бацька дэпутат?

«Мне было б сорамна. А як ён будзе карыстацца? Я што, калі ён вучыўся ў школе альбо ва ўніверсітэце, хадзіў яму ацэнкі выпрошваў? (…) Калі ў цябе ёсць пачуццё самадастатковасці, ты не будзеш ніколі прыніжацца. Гэта прыкмета слабасці. Калі хтосьці думае, што я ішоў проста як бульдозер і прасеку расчышчаў, ну, гэта не. Іншая справа, што я стараўся па максімуме дапамагаць у тым плане, укласці ў яго, каб ён і мовы добра ведаў, і ўсё астатняе, каб ён выглядаў годна».

Каментары11

  • Падабцаснік адным словам
    15.03.2025
    Кукалд, кажуць на захадзе. А так дышаў, так дышаў...
  • Аналітык
    15.03.2025
    Гэта ж як жонка павінна была зацюкаць, каб чалавек, які назваў сына літоўскім іменем Альгерд і быў відавочна натхнёны ўсёй той рамантыкай, пайшоў у услужэнне рускім???? Эх, кабеты кабеты, што ж вы з мужчынамі робіце?..... Кастрыруеце.
  • Бела-чырвона-белы
    15.03.2025
    Падабцаснік адным словам, затое наш кукалд!

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць