Грамадства

На адным з мінскіх пляжаў з’явяцца подыумы для загару

Як распавяла Смартпрэс начальніца службы па ўтрыманні гарадскіх лясоў, пляжаў і МКАД Мінскага лесапаркавага гаспадаркі Марына Макарава, адной з навінак сезона стануць подыумы для загару.

Ілюстрацыйнае фота

Гэта драўляныя канструкцыі, што ўзвышаюцца над берагам. Прадугледжаны дзве невялікія пляцоўкі памерам 3х3 метры і адна вялікая, якая складаецца з трох рознаўзроўневых модуляў. Яе агульныя памеры — 18х11 метраў.

Загараць па-новаму змогуць наведвальнікі пляжу №1 Заслаўскага вадасховішча (Мінскага мора).

Гэтай зоне адпачынку ў апошні час надаюць асаблівую ўвагу. Пасля таго як яна пацярпела ад урагану, што паваліў мноства дрэваў, актыўнае добраўпарадкаванне не спыняецца.

На пляжы ўжо ёсць каля пяцідзесяці лежакоў, дзіцячы гульнявы комплекс, фотазона, спартыўныя пляцоўкі і іншае абсталяванне. Подыум для загару — яшчэ адно арыгінальнае рашэнне па напаўненні зоны адпачынку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак8

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак

Усе навіны →
Усе навіны

Будаўніка, які доўгі час жыў у Расіі, асудзілі ў Віцебску за палітыку. А цяпер абвясцілі «тэрарыстам»1

У Віцебскай вобласці затрымалі за ноч 11 чалавек за крадзеж каўбасы — яе выкідвалі праз акно7

«Пабачыў курс і ціха заплакаў». Што беларусы робяць з танным далярам?6

Беларуска папулярызуе альшанскі дыялект — паслухайце, як ён гучыць27

У мінскіх крамах прадаецца азіяцкая садавіна амаль за 120 рублёў2

«Бігбоі, кампусы, сіпіха». Вы таксама не зразумелі?13

Трамп націснуў чырвоную кнопку ў сябе на стале. І патлумачыў, навошта гэта зрабіў7

Колькасць насельніцтва планеты сістэматычна заніжаецца — навукоўцы2

Зяленскі: З Трампам абмяркоўвалі перадачу ЗША Запарожскай АЭС7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак8

Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Гэта першы вядомы такі выпадак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць