Свет

Еўрасаюз адклаў свае новыя тарыфы супраць амерыканскага алкаголю

Еўрапейскі Саюз адклаў свае першыя контрмеры супраць Злучаных Штатаў, якія ён падрыхтаваў у якасці адказу на тарыфы на металы, уведзеныя прэзідэнтам Дональдам Трампам, да сярэдзіны красавіка. Пра гэта паведамляе Reuters.

Фота ілюстрацыйнае

Еўрапейская камісія прапанавала аднавіць тарыфы 2018 года на тавары ЗША коштам 4,5 мільярда еўра з 1 красавіка, а з 13 красавіка — на тавары коштам 18 мільярдаў еўра.

«Цяпер мы разглядаем магчымасць узгадніць тэрміны ўвядзення двух набораў контрмераў ЕС, каб мы маглі кансультавацца з дзяржавамі-членамі ў абодвух спісах адначасова. Гэта таксама дасць нам дадатковы час для перамоваў з нашымі амерыканскімі партнёрамі», — заявіў еўракамісар па пытаннях гандлю Мараш Шэфчавіч на слуханнях у Еўрапейскім парламенце 20 сакавіка.

Камісія пасля пацвердзіла, што ўсе контрмеры ЕС уступяць у сілу ў сярэдзіне красавіка. Першы пакет контрмераў уключае прымяненне 50% тарыфу на амерыканскі бурбон. Трамп жа прыгразіў накласці 200-працэнтны тарыф на ўсе віны і іншыя алкагольныя прадукты, якія паступаюць з ЕС, калі Еўрасаюз пойдзе на гэта.

Адміністрацыя Трампа таксама плануе ўвесці «ўзаемныя» тарыфы 2 красавіка, каб аднавіць баланс у сусветнай гандлёвай сістэме.

Мараш Шэфчавіч адзначыў, што пакуль яму ўдалося дасягнуць абмежаванага прагрэсу ў перамовах з амерыканскімі калегамі. Напрыклад, па ягоная прапанове пагадзіліся абмеркаваць зніжэнне ўвазных пошлін на прамысловыя тавары.

«Я не думаю, што ЗША думаюць у гэтым кірунку», — сказаў ён, дадаўшы, што прыярытэтам амерыканцаў, падобна, з'яўляецца прыцягненне інвестыцый і рэіндустрыялізацыя.

«І цяпер яны лічаць, што найлепшы спосаб зрабіць гэта-праз тарыфную палітыку. Я спадзяюся, што аднойчы мы дойдзем да гэтай дыскусіі, але пакуль мы відавочна не там», — сказаў еўрачыноўнік.

Адтэрміноўка контрмераў можа дазволіць унесці пэўныя карэктывы ў спіс амерыканскіх тавараў, супраць якіх яны накіраваныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць 47-гадовага бізнэсмена і былога палітвязня Дзяніса Бойдака

Стала вядома пра смерць 47-гадовага бізнэсмена і былога палітвязня Дзяніса Бойдака

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф пра акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі: Пераважная большасць людзей паказала, што хоча быць пад уладай Расіі79

Папа Францішак мусіць наноў вучыцца размаўляць пасля кіслароднай тэрапіі

Што за секта «ИВДИВО», 15 чалавек якой затрымалі сілавікі, і чаму ў Беларусі ўзяліся за яе толькі цяпер3

Моднікі падразаюць сабе вейкі — што адбываецца?12

Спецпасланнік Трампа: Кіраўніцтва Украіны пагадзілася з правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў13

Ліміт выплат па еўрапратаколе вырас з 800 еўра да 6300 рублёў1

У Мінску хуткасць арэндных самакатаў збіраюцца знізіць да 20 км/г, а ў цэнтры — да 7 км/г7

Пры Мірскім замку ўзнаўляюць італьянскі сад XVIII стагоддзя. Комплекс чакае маштабная разбудова5

Невядомыя апаганілі статую Уэйна Грэцкі ў Эдмантане3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць 47-гадовага бізнэсмена і былога палітвязня Дзяніса Бойдака

Стала вядома пра смерць 47-гадовага бізнэсмена і былога палітвязня Дзяніса Бойдака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць