Грамадства

Перасякаць мяжу Беларусі з Латвіяй можна будзе толькі аўтатранспартам

Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі атрымала прапанову Дзяржаўнай памежнай аховы аб частковым закрыцці памежных пунктаў «Патэрніекі» на мяжы з Беларуссю (з нашага боку — «Грыгараўшчына») і пунктаў «Грэбнева» і «Церахова» на расійскай мяжы.

Паводле падрыхтаванага МУС праекта рашэння, з 19 сакавіка мяжу ў згаданых пунктах можна будзе перасякаць толькі на аўтатранспарце. Абмежаванні ўводзяцца «з мэтай узмацнення аховы мяжы і павышэння эфектыўнасці памежнага кантролю». Тэрміны дзеяння абмежаванняў у праекце рашэння не пазначаны, піша Delfi.lv.

У анатацыі да праекта падкрэсліваецца, што частковае закрыццё памежных пунктаў абумоўлена геапалітычнай сітуацыяй у сувязі з ваеннымі дзеяннямі Расіі ва Украіне.

«Развязаная Расіяй вайна супраць Украіны, якая адкрыта падтрымліваецца Беларуссю, расцэньваецца як фактар рызыкі і магчымы матыў для Расіі і Беларусі працягваць намаганні па дэстабілізацыі сітуацыі на латвійскай мяжы», — заявілі ў МУС.

Урад разгледзіць падрыхтаваны МУС праект рашэння ў аўторак, 18 сакавіка.

Як раней заявіў начальнік ДПА Гунціс Пуятс, у сувязі з наплывам мігрантаў памежная ахова звярнулася да ўрада з просьбай часткова закрыць памежныя пункты, дазволіўшы перасякаць мяжу толькі аўтатранспартам.

Начальнік ДПА расказаў, што ў выходныя дні памежны пункт «Патэрніекі» быў закрыты на кароткі час з-за нестабільнай працы тэхнічных сістэм і рызык, што ён можа быць выкарыстаны нелегальнымі мігрантамі, бо памежнікі заўважылі скапленне парушальнікаў на беларускім баку.

«Прааналізаваўшы інфармацыю, мы прыйшлі да высновы, што існуе высокая рызыка таго, што пункт можа быць выкарыстаны для масавага пранікнення нелегальных мігрантаў у Латвію», — сказаў Пуятс, дадаўшы, што па той бок мяжы сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, таму былі прынятыя прэвентыўныя меры, каб прадухіліць іх спробы трапіць у Латвію.

Як заявіла пасля пасяджэння кааліцыі прэм’ер-міністр Эвіка Сіліня, такія меры дазволяць абараніць Шэнгенскую зону ад «патэнцыйнай інструменталізацыі міграцыі».

Адказваючы на пытанне, ці будзе рашэнне дазволіць перасякаць мяжу толькі на аўтатранспарце дастатковым для забеспячэння бяспекі, Сіліня сказала, што будзе абмяркоўвацца пытанне, ці не пачнуць мігранты выкарыстоўваць механічныя транспартныя сродкі для перасячэння мяжы.

Каментары

Цяпер чытаюць

20-гадовая ўкраінка знікла ў Дубаі пасля «вечарынкі з шэйхамі». Зараз яна толькі варушыць вуснамі і не можа рухацца20

20-гадовая ўкраінка знікла ў Дубаі пасля «вечарынкі з шэйхамі». Зараз яна толькі варушыць вуснамі і не можа рухацца

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст АНТ Аляксандраў разыграў сцэнку сваёй размовы з эмігрантамі, але гэта аказалася хлуснёй3

Амерыканская разведка не пацвярджае заявы Расіі аб акружэнні УСУ на Куршчыне3

У Мінску ёсць замак, пра які мала хто ведае ФОТЫ3

На захадзе Мінска пашкоджана цепласетка2

«Страшна, што такое адбываецца па дурасці». У вёсцы пад Лагойскам — моцны пажар, згарэлі некалькі дамоў

ДАІ Мінскай вобласці кажа, што ДАІ Гродзенскай вобласці запусціла фэйк пра тэхагляд5

Чаму ў Беларусі імкліва падае нараджальнасць?42

У цэнтры Мінска злавілі гіганцкага судака3

Прэзідэнт Літвы: У нас ёсць 4-5 гадоў, каб падрыхтавацца да магчымай агрэсіі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20-гадовая ўкраінка знікла ў Дубаі пасля «вечарынкі з шэйхамі». Зараз яна толькі варушыць вуснамі і не можа рухацца20

20-гадовая ўкраінка знікла ў Дубаі пасля «вечарынкі з шэйхамі». Зараз яна толькі варушыць вуснамі і не можа рухацца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць