14-гадовая дзяўчынка, яе маці і бацька загінулі падчас абстрэлу Запарожжа
Расійскія войскі ўначы 22 сакавіка абстралялі Запарожжа. У выніку атакі загінулі тры чалавекі, 12 атрымалі раненні, паведамляе тэлеграм-канал кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Івана Фёдарава.

Скрынштот відэа з тэлеграм-канала Івана Фёдарава
Сярод загінулых — цэлая сям’я: 14-гадовая дзяўчынка і яе бацькі. Падлетак і бацька загінулі на месцы, маці памерла ў бальніцы.
У пацярпелых — апёкі, выбуховыя траўмы і кантузіі. Сярод параненых — 9-месячнае немаўля.
Каментары