Свет33

Расеец, які дапамагаў у замаху на генерала ГРУ Аляксеева, працаваў у звязанай з ФСБ кампаніі

Расследавальнік Хрыста Грозеў знайшоў новыя дэталі справы. «Паварот сюжэту», — пракаментаваў ён.

Кадр з відэа з месца замаху на генерала ГРУ Аляксеева

6 лютага ў Маскве спрабавалі забіць намесніка кіраўніка ГРУ Уладзіміра Аляксеева — у ліфтавым холе яго дома на Валакаламскай шашы. 

Па падазрэнні ў выкананні замаху затрымалі 65‑гадовага Любаміра Корбу (ён грамадзянін Расіі, але нарадзіўся ва Украіне). Яго схапілі ў Дубаі і даставілі ў Маскву. 

У Маскве затрымалі таксама, як сцвярджае ФСБ, яго памочніка 66‑гадовага Віктара Васіна. Іншая памочніца Зінаіда Серабрыцкая, паводле ФСБ, паспела выехаць ва Украіну.

Расследавальнік Хрыста Грозеў паведаміў, што Віктар Васін як мінімум да жніўня 2025 працаваў у звязанай з ФСБ кампаніі па распрацоўцы сродкаў сачэння НТЦ «Атлас» (у 2017 годзе перададзена «Растэху»).

У НТЦ «Атлас» Васін займаў пасаду галоўнага эксперта.

«Паварот сюжэту», — пракаментаваў Грозеў.

У архіўным рэзюмэ Васін апісвае сябе як «начальнік станцыі спадарожнікавай сувязі, старшы афіцэр — начальнік штаба палка, майстар ваеннай справы».

Тыдзень таму Васін абнавіў сваё рэзюмэ на сайце HeadHunter. У раздзеле «Пра мяне» пазначана «арганізацыя рэжыму сакрэтнасці; захавання дзяржтаямніцы; будаўніцтва, стварэнне і ўвод у эксплуатацыю ваенных комплексаў сувязі».

Каментары3

  • Лёлік з-пад Лімасола
    08.02.2026
    Упэўнены, ўсё самае цікавае на расее яшчэ наперадзе!
  • лапата
    09.02.2026
    расейскае фсб мочыць гру па загаду Буданава
  • На россии
    09.02.2026
    Ha poссии лихие 90-е покажутся цветочками ещё.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну32

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну32

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць