Міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта паведаміў, што накіроўваецца ў Маскву, дзе плануе абмеркаваць мірнае ўрэгуляванне ўкраінскага канфлікту, энергетычную бяспеку Венгрыі і ўмацаванне супрацоўніцтва з Расіяй.

Петэр Сіярта. Фота: БелТА
«У цэнтры ўвагі нашых перамоваў у Маскве сёння — мір, бяспека энергазабеспячэння і ўмацаванне эканамічнага супрацоўніцтва», — напісаў ён у сваіх сацсетках.
Да паведамлення міністр прыклаў фатаграфію з будапешцкага аэрапорта імя Ферэнца Ліста.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары