Беларусы ў Расіі засталіся без сувязі — на замежных сім-картах зусім перастаў працаваць мабільны інтэрнэт.

На вуліцах Масквы. Фота: Sefa Karacan / Anadolu via Getty Images
На пачатку кастрычніка 2025 года расійскія мабільныя аператары пачалі ўводзіць так званы перыяд астуджэння для ўсіх уладальнікаў замежных сім-карт.
Меркавалася, што гэта будзе дзейнічаць толькі першыя 24 гадзіны пасля перасячэння мяжы Расіі. Абмежаванне павінна было дапамагчы ў барацьбе з дронамі, якія б'юць па расійскіх заводах і ваенных базах.
Але да сярэдзіны кастрычніка высветлілася, што сістэма не працуе, піша «Медуза». Большасці аператараў проста не ўдаецца зняць блакіроўку.
Абмежаванні тычацца не толькі мабільнага інтэрнэту, але і СМС-паведамленняў.
Цяпер чытаюць
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары
Таму і адключылі інтэрнэт у роўмінге, мабыць. Вось табе і намаганні па адмене роўмінга.