Першы беларускі палітвязень, паэт Славамір Адамовіч наведаў Вільню. 20 жніўня там ён прэзентаваў сваю кнігу «Адрэналін», а ўчора наведаў імпрэзу да 35‑годдзя незалежнасці Беларусі, якая прайшла ў Доме нацыянальных супольнасцяў.

Як кажа Славамір Адамовіч, у гэтую кнігу ўвайшоў верш раўназначны таму, які атрымаў шырокую вядомасць у 90‑ых гадах пад назвай «Убей президента!».
— Гэты зборнік, які я прэзентаваў у Вільні, называецца «Адрэналін». Там другі верш ужо па-беларуску. Ацэньваю яго як аўтар: верш мае мастацкія вартасці. Называецца «Апошні маналог, або Пастамент пад эшафот».
«Адрэналін» — восьмы па ліку зборнік вершаў Славаміра Адамовіча, які выйшаў у 2024 годзе ў выдавецтве Skarynyčy. Гэта своеасаблівы паэтычны вынік сталасці аўтара. У анатацыі да кнігі падкрэсліваецца, што вершы «канкрэтныя і часам нават жорсткія» — адпаведныя часу, у якім мы жывём.

Каментары