Здарэнні11

Мінчук аплаціў арэнду кватэры, здаўшы з яе тэхніку ў ламбард

39-гадовы мужчына на дзесяць сутак зняў кватэру ў адным з дамоў на праспекце Газеты «Праўда», але аддаў гаспадыні толькі частку сумы.

Калі ў яго не аказалася грошай для далейшай аплаты арэнды, мужчына нічога лепшага не прыдумаў, як закласці ў ламбард маёмасць гаспадыні — тэлевізар, фен, маршрутызатар і мікрахвалёўку, пішуць «Мінск-навіны».

Паколькі кватарант пастаянна пераносіў тэрміны аплаты, гаспадыня западозрыла нешта нядобрае і прыйшла ў яго адсутнасць у кватэру. Не выявіўшы сваёй маёмасці, жанчына выклікала міліцыю. Сума прычыненай ёй шкоды склала больш за 820 рублёў.

У дачыненні да несумленнага кватаранта была заведзена крымінальная справа. Віну ён цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся.

— Абвінавачаны працаваў рознарабочым па дагаворы падраду ў прыватнай кампаніі, раней сем разоў прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, — распавёў намеснік пракурора Маскоўскага раёна Пётр Антонік. — Суд прызнаў яго вінаватым у прысваенні маёмасці асобай, якой яно было даручана, учыненым паўторна, і на падставе ч. 2 арт. 211 КК, прысудзіў тры гады калоніі строгага рэжыму, са штрафам 50 базавых велічынь (2 100 рублёў). Акрамя таго, ён павінен прайсці прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Каментары1

  • Федзя
    03.04.2025
    Вот по этому, евреи съехали из Беларуси в 1989 году.)))))

Цяпер чытаюць

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы11

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: Кіеў гатовы да сустрэч у любых фарматах і геаграфічных рэгіёнах1

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

Мерц: Дзяржава ўсеагульнага дабрабыту фінансава нежыццяздольная12

Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне2

У Расіі просіцца на вайну асуджаны на пажыццёвае зняволенне кіраўнік групоўкі кілераў1

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце42

«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі7

У Беларусі пачалі прадаваць вінаград «са смакам цукровай ваты». Што за ён?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы11

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць