Грамадства

У Брэсце за адну базавую прадаюць будынак, падобны да крэпасці

На аўкцыённай пляцоўцы БУТБ-маёмасць усяго за адну базавую велічыню прадаюць цыліндрычную пабудову з чырвонай цэглы, якая падобная на фрагмент крэпасці, заўважыла Blizko.by. Але гэта ніякая не крэпасць.

Пабудова знаходзіцца па адрасе: Брэст, вул. Хрустальная, 31а. У апісанні лота сказана: «Павярховасць 2-3, год пабудовы — няма звестак, знешняя плошча 208 кв. м, сцены — цэгла». Уласнікам маёмасці з'яўляецца Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт.

Па фота відаць, што ў ніжняй частцы пабудова ўзмоцненая бетоннымі плітамі. Пошукавікі сведчаць, што гэтая падобная да крэпасці пабудова — старая помпавая станцыя.

Карыстальнікі пакідаюць водгукі на Яндэкс.Картах:

«Стаіць ужо колькі гадоў і нічога не могуць зрабіць ці аднавіць»;

«Пад будынкам лепш не хадзіць. Абсыпаецца цэгла. Уваход у будынак забетанаваны»;

«Разваліны. Можа быць небяспечна».

Пабудова прадаецца ўсяго за адну базавую велічыню (42 рублі).

Пры гэтым у аб'яве сказана, што прадаецца яна пад знос.

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць