Грамадства11

У Лідскім раёне можна набыць пад жыллё будынак былой чыгуначнай станцыі 120-гадовага ўзросту

На аўкцыённай пляцоўцы Gostorg з'явіўся цікавы лот. У Лідскім раёне прадаюць шматкватэрны жылы дом, які першапачаткова будаваўся як чыгуначная станцыя, заўважыла Blizko.by. Год пабудовы — 1905-ы.

Будынак знаходзіцца ў вёсцы Кір'янаўцы Дубровенскага сельсавета Лідскага раёна, побач з прыпыначным пунктам цягнікоў Кір'янаўцы на лініі Маладзечна-Ліда. На фасадзе яго да гэтага часу захавалася таблічкі з надпісам «п. п. Кір'янаўцы» і «Кір'янаўцы Беларускай чыгункі».

Чыгуначная энцыклапедыя RailWayz.info сцвярджае, што гэты будынак раней выкарыстоўваўся для патрэб пасажыраў. Цяпер на прыпынку ёсць толькі шыльда на платформе, і нават звычайная лаўка — рэдкасць.

Будынак выкарыстоўваўся як станцыйны ў тыя часы, калі рух па лініі быў ажыўленым, а пасажырапаток на станцыі быў нашмат большы, чым цяпер.

Прадаюць не ўвесь дом, а толькі долю ў ім, прычым вельмі незвычайную: 37/158. Агульная плошча — 36,6 кв.м., жылая — 26,4 кв. м. Гэта плошча не ўсяго дома, а той долі, якая прадаецца. Яна заштрыхаваная на малюнку зялёным. 

Агульная ж плошча дома — 153 кв. м, з іх жылая — 107 кв. м. Фізічны знос дома складае 54%.

Таксама да жылога памяшкання купцу дадаюцца два хлявы плошчай у 13 і 7 кв. м, а таксама дашчаная прыбіральня плошчай у 1 кв. м.

Стартавы кошт лота — 3913 рублёў, крок таргоў — 5%. Такім чынам, пераможцу таргоў дом дастанецца як мінімум за 4108 рублёў. Таксама пераможца таргоў павінен будзе аплаціць выдаткі на правядзенне аўкцыёну (іх памер пакуль не называецца).

Аўкцыён адбудзецца 21 красавіка.

Каментары1

  • Žvir
    22.03.2025
    Mnie padabajecca.
    Tam ža ūsio naūkol peūna zdzičelaje, jak mnie i treba.
    Alie kab biez susiedziaū jašče, kab nichto pobač nia švendaū.

    Siadzi siabie ū liesie, jak u rajskich kuščach!

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец95

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ знішчылі два расійскія самалёты на аэрадроме ў Валгаградскай вобласці1

«Герані-5», якімі Расія атакуе Украіну, ужо разганяюцца да 1000 км/г4

У гандлёвым цэнтры пад Мінскам нацягнулі сетку для адлову птушак. Наведнікі забілі трывогу3

Еўрасаюз ужо не гаворыць пра «асацыяванае членства» Канады2

«Командир, ты ребят накормил?» Як медыяменеджар Канстанцін Залатых сілавікоў троліў

У беларускіх Geely з'явіўся сур'ёзны канкурэнт — Changan расійскай зборкі. Што за ён і колькі каштуе3

РПЦ арганізавала аблёт месцаў расійскіх паражэнняў з мошчамі Георгія Пераможца6

У Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску злавілі гіганцкага сома ФОТАФАКТ

П'яны камбайнёр наехаў на работнікаў: адзін чалавек загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец95

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць