Грамадства

Intercars будзе прадаваць квіткі з Мінска ў Польшчу за паўцаны

Аўтобусная кампанія Intercars ладзіць вялікую акцыю: квіткі з Мінска ў Познань і Гданьск можна будзе купіць са зніжкай 50%. Акцыя дзейнічае ўсяго адзін дзень — 8 красавіка.

Фота ілюстрацыйнае

У аўторак квіткі на аўтобусныя рэйсы з Мінска ў Польшчу і назад можна будзе купіць у два разы танней. Акцыя распаўсюджваецца на паездкі з 10 па 30 красавіка.

Як піша перавозчык у сваім інстаграме, для ўдзелу ў акцыі пры афармленні квітка трэба будзе ўвесці промакод «АПРЕЛЬ» — і зніжка спрацуе. Дзейнічаць ён будзе дзейнічаць толькі 8 красавіка з 11:00 да 23:59.

Кошт квіткоў са зніжкай:

  • Мінск — Познань за 80 руб. замест 160.
  • Мінск — Гданьск за 105 руб. замест 210.

Расклад рэйсаў па акцыі:

  • Мінск — Познань: панядзелак, чацвер, пятніца, нядзеля (адпраўленне ў 16:00).
  • Познань — Мінск: аўторак, серада, субота, нядзеля (адпраўленне ў 12:30).
  • Мінск — Гданьск: аўторак, пятніца (адпраўленне ў 16:30).
  • Гданьск — Мінск: чацвер, нядзеля (адпраўленне ў 11:25).

Рэйсы Познань — Мінск 12, 13, 15, 16, 19 і 26 красавіка ў акцыі не ўдзельнічаюць.

Квіткі можна будзе купіць анлайн або ў офісе Intercars у Мінску на Бабруйскай, 26.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў работу ў піцерскай фірме

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў работу ў піцерскай фірме

Усе навіны →
Усе навіны

Гурневіч адказаў Чаховічу: Я не пачуў ад Севярынца заклікаў ненавідзець46

У Берліне дзясяткі тысяч жыхароў засталіся без святла праз дыверсію1

На калядныя падарункі дзецям палітвязняў удалося сабраць усю патрэбную суму

Зяленскі, Макрон і Стармер падпісалі дэкларацыю аб разгортванні ва Украіне замежнага кантынгенту6

Лукашэнка выдзеліў грошы на падтрымку таленавітых студэнтаў. Коля зноў у спісе3

Ва Украіну не пусцілі італьянца ў вышыванцы, які дарогай нахвальваў Пуціна. Праз Threads за ім сачылі дзясяткі тысяч чалавек1

Трамп: Мы павінны абавязкова перамагчы на выбарах у Кангрэс, інакш пагражае імпічмент1

Спецпасланнік Трампа ў Грэнландыі: Гаворка пра незалежнасць вострава, а не пра анексію2

Банк абавязалі вярнуць людзям грошы, якія незаконна збіраліся з іх некалькі гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў работу ў піцерскай фірме

Сын Наталлі Пяткевіч з прыдыханнем расказаў, што знайшоў работу ў піцерскай фірме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць