Грамадства33

Што рабіць, калі вы знайшлі параненую дзікую жывёлу? У Беларусі іх лепш не чапаць — за гэта можа чакаць пакаранне

Убачылі параненую жывёліну і хочаце дапамагчы, але не ведаеце, як? Мы паглядзелі, як у Беларусі і іншых краінах, дзе жывуць беларусы, можна дапамагчы жывёлам. У Беларусі за самастойную дапамогу вас можа чакаць буйны штраф — да 500 базавых, таму правілы варта ведаць.

Фота: picryl.com

Агульныя парады — што рабіць і што не рабіць з жывёлай?

Падыходзьце да жывёлы асцярожна, каб не напалохаць яе і не пагоршыць яе стан. Памятайце, што нават параненыя і аслабленыя жывёлы могуць паводзіць сябе непрадказальна. Таксама можа быць небяспечна кранаць параненую ці хворую жывёлу голымі рукамі.

Лепш увогуле не кранаць і не карміць дзікіх жывёл — гэта можа толькі пашкодзіць. Варта звярнуцца па кваліфікаваную дапамогу, калі ў вас няма спецыялізаваных ведаў.

Калі спецыялісты рэкамендуюць даставіць жывёлу ў рэабілітацыйны цэнтр або клініку, зрабіце гэта асцярожна. Выкарыстоўвайце тоўстыя пальчаткі і коўдру або ручнік, каб ахінуць жывёлу, змясціўшы яе ў скрынку (ці іншую прыдатную ёмістасць) з вентыляцыйнымі адтулінамі. Захоўвайце цішыню і мінімізуйце кантакт, каб знізіць стрэс для жывёлы.

Што рабіць, калі вы знайшлі параненую дзікую жывёлу ў Беларусі?

Калі вы знайшлі параненую, траўмаваную ці хворую жывёлу, то вы мусіце паведаміць пра гэта або наўпрост ў мясцовае лясніцтва, або ў МУС (па нумары 102), або ў службу МНС (па нумары 101), а яны перададуць інфармацыю ў адпаведныя органы.

Пасля гэтага прадстаўнік органа выедзе на месца і вырашыць, што рабіць з жывёлай. Тэарэтычна вам могуць перадаць параненую жывёлу, але ў вас мусяць быць умовы для гэтага прапісаныя ў пастанове Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя №16 ад 27 лютага 2007 года. Напрыклад, для казулі патрэбны вальер вышынёй не менш за 2,5 метра і плошчай ад 15 метраў, для дробных грызуноў — плошчай 0,05 метра і вышынёй ад 0,2 метра, для лася ці аленя — плошчай 50 метраў і вышынёй ад 2,5 метра.

Ёсць спіс жывёлаў (старонкі 12-18), якіх можна забраць дадому без дазволу, але іх няшмат — гэта насякомыя, некалькі відаў птушак, жаб і рапух, а таксама мышы і пацукі.

Калі вы парушыце правілы і возьмецеся лячыць жывёлу самастойна ў сябе дома, вам пагражае штраф. Згодна з артыкулам 15.32 Кодэкса пра адміністрацыйных парушэннях можна атрымаць да 20 базавых, калі вы фізічная асоба, да 50 базавых — калі прадпрымальнік і да 500 базавых, калі юрыдычная асоба.

Што рабіць, калі вы знайшлі параненую дзікую жывёлу ў іншых краінах, дзе жывуць беларусы?

У любой краіне, у якой вы знаходзіцеся, вам дапамогуць экстранныя службы, даступная па тэлефоне 112 або 911 (у залежнасці ад краіны). Але мы пашукалі рэкамендацыі для краінаў Еўропы і Паўночнай Амерыкі, у якіх ёсць вялікая беларуская дыяспара.

Мясцовыя ўлады Польшчы рэкамендуюць звяртацца ў Эка Патруль муніцыпальнай паліцыі па нумары 986, які працуе кругласутачна. Там вам параяць, што рабіць у канкрэтным месцы.

Таксама вы можаце звярнуцца ў офіс гміны (у працоўны час). Справа будзе перададзена ў прытулaк для жывёл або да ветэрынара, з якім гміна мае заключаную дамову.

У Літве варта звярнуцца ў службу 112, калі вы ўпэўненыя, што жывёле трэба дапамога ці па нумары Цэнтра ратавання дзікіх жывёл +37060572837. Абедзве службы працуюць кругласутачна.

У Латвіі, калі жывёла ў небяспецы, варта пазваніць па нумары 112 і спытацца, што рабіць. Там няма адзінай службы, якая б дапамагала жывёлам — у некаторых выпадках гэта адказнасць муніцыпалітэта, у іншых — дарожнага дэпартамента. Па нумары 112 вам падкажуць, што лепш зрабіць у вашай канкрэтнай сітуацыі.

У Грузіі няма асобнай службы менавіта для такіх выпадкаў. Вы можаце звярнуцца па нумары 112, дзе вам паспрабуюць дапамагчы, або ў муніцыпальную паліцыю (у буйных гарадах). Таксама існуе Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя, кантактны нумар якога — 153, але яно спецыялізуецца на дзікіх жывёлах па-за гарадамі. На гарадскіх сабаках у патрэбе спецыялізуецца буйная арганізацыя D.O.G., якая можа дапамагчы менавіта па «сабачых» пытаннях.

А Арменіі можна звярнуцца ў Міністэрства аховы прыроды па нумары +37411818559. У любым выпадку можна патэлефанаваць па нумары 911, які перанакіруе зварот у адпаведнае ведамства.

У Германіі вы можаце звязацца з муніцыпальнай паліцыяй па нумары 110. Калі выпадак тэрміновы, то звярніцеся на нумар ратавальнікаў па тэлефоне 112. Таксама ў кожным горадзе і рэгіёне дзейнічаюць службы неадкладнай ветэрынарнай дапамогі, але іх тэлефоны адрозніваюцца, а называюцца яны Tiernotruf. У любым выпадку вас на іх перанакіруюць адпаведныя службы.

У Чэхіі ёсць служба для ўсіх такіх выпадкаў — zvirevnouzi.cz. Тут ёсць тэлефон «ахоўных станцый» па ўсёй краіне. Існуе і гарачая лінія — +420774155155, якая працуе з 7:00 да 22:00.

У іншых краінах Еўрасаюза заўжды можна пазваніць 112 і запытацца, што рабіць. Асабліва адзначым Нідэрланды, дзе дзейнічае служба дапамогі дзікім жывёлам, даступная па нумары 144.

Ва Украіне можна звярнуцца адразу па тэлефонах экстраннай службы — 101 або 112. У Кіеве ёсць цэнтр рэабілітацыі дзікіх жывёлаў, які кругласуткава працуе па нумары +380988447937.

У Вялікабрытаніі дзейнічае Каралеўскае таварыства па абароне жывёл (RSPCA), даступнае па нумары 0300 1234 999 (іншыя кантакты — на сайце па спасылцы). У выпадках, небяспечных для жыцця, варта званіць па нумары 999 або па нумары 111 у выпадку, калі вы гатовыя троху пачакаць і атрымаць кансультацыю.

У Ізраілі дзейнічае служба прыроды і паркаў, даступная па нумары *3639. Таксама вам падкажуць у мясцовых ветэрынарных клініках, якія можна адшукаць у інтэрнэце. У экстранных выпадках званіце ў паліцыю па нумары 100 і пытайцеся, што рабіць.

У ЗША, калі вы знайшлі параненую дзікую жывёлу, звярніцеся ў мясцовую службу выратавання дзікіх жывёл (Wildlife Rescue or Rehabilitation Center). Можна таксама патэлефанаваць у мясцовы Animal Control або Department of Fish and Wildlife (назвы могуць адрознівацца па штатах). У выпадках, калі жывёла ўяўляе небяспеку або патрабуецца тэрміновая дапамога, можна патэлефанаваць у 911.

У большасці правінцыяў Канады дзейнічаюць Wildlife Rehabilitation Centres. Вы таксама можаце звязацца з Ministry of Natural Resources або мясцовымі ветэрынарнымі клінікамі. А ў экстраных выпадках — тэлефануйце 911 або ў мясцовы Animal Services.

У любой сітуацыі самае важнае — не нашкодзіць, як мага хутчэй звярнуцца да спецыялістаў і не кідаць жывёлу ў патрэбе. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • ..
    20.04.2025
    У любой сітуацыі самае важнае — не нашкодзіць, як мага хутчэй звярнуцца да спецыялістаў

    а тэлефончык гэтых "спецыялістаў" не называе
  • ^_^
    20.04.2025
    З большага зразумела. Калi вы ў РБ i каля крамы цi плоту валяецца жывёлiна, то лепей не чапаць.
  • даведка
    20.04.2025
    У меня дед когда-то привёл на хутор маленькую косулю, судьбы которой не знаю, а сам малым словил утят и зайчонка (писал в соседней теме, модер удалил). RIP

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў11

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду22

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

Кіроўцы былі цвярозыя. Што вядома пра аварыю аўтобуса пад Варшавай, у якой пацярпеў беларус

Азаронак так стараўся хутчэй расхваліць Лукашэнку, што спехам запосціў крамолу13

Трамп дапусціў, што можа перайсці на бок Украіны10

У беларускіх гарадах выстройваюцца гіганцкія чэргі на канцэрты расійскага артыста Лазарава18

«Раcтрушчэнне галавы». Сталі вядомыя прычыны смерці беларусаў, якія ваявалі за Расію8

Аляксандру Лукашэнку цяжка далося ўскладанне вянкоў на Мамаевым кургане ВІДЭА18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў11

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць