Здарэнні88

У Аўстраліі жанчыне адгрыз руку ўласны сабака. Яна змагаецца за жыццё

Каля 07:00 па мясцовым часе ў пятніцу ў дом у прыбярэжным горадзе Таунсвіле, што ў штаце Квінсленд, выклікалі экстранную дапамогу — 34-гадовая жанчына там атрымала «небяспечныя для жыцця траўмы», піша Бі-бі-сі.

Ілюстрацыйнае фота

Яе правая рука была адцятая ніжэй локця. Жанчыну даставілі ў мясцовую бальніцу, дзе яна знаходзіцца ў цяжкім, але стабільным стане. Паліцыя кажа, што ў іх «не было іншага выбару», акрамя як забіць сабаку на месцы здарэння.

На прэс-канферэнцыі старшы сяржант Скот Уорык распавёў, што паліцыянты, якія прыбылі на выклік, знайшлі жанчыну, якая сцякала крывёй, каля дома, тады як сабака — верагодна, пітбуль — быў унутры.

«Ён быў вельмі злым, вельмі агрэсіўным… спрабаваў выбрацца вонкі», — сказаў ён.

Афіцэры забарыкадавалі дом, а астатнія наклалі жанчыне на руку імправізаваны гіпс і аказвалі першую дапамогу да прыбыцця медыкаў.

«Я працую паліцыянтам 37 гадоў… я ўпершыню атрымаў выклік на такое сур'ёзнае раненне ў выніку нападу сабакі, — сказаў сяржант Уорык журналістам. — Траўмы гэтай жанчыны проста жудасныя, і мы жадаем ёй хутчэй выздаравець».

«У мяне ёсць сабакі, і бачыць такі вынік вельмі балюча, і мы разумеем, што людзі будуць засмучаныя… але ў нас не было іншага выбару», — сказаў сяржант.

Другі меншы сабака быў знойдзены цэлым на месцы здарэння.

Два суседы сказалі Аўстралійскай радыёвяшчальнай карпарацыі, што сабака, які ўкусіў гаспадыню, быў агрэсіўным — адзін з іх паказаў ім шнары ў месцах, дзе, паводле яго слоў, ён раней укусіў яго.

Сяржант Уорык сказаў, што ў паліцыю маглі звяртацца з нагоды сабакі раней і дадаў, што яго каманда і мясцовая рада высвятляюць дэталі.

Гэты інцыдэнт адбыўся праз дзень пасля іншага нападу сабак у Мельбурне, у выніку якога жанчына была цяжка параненая, а тры сабакі былі застрэленыя паліцыяй.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што два сабакі былі бульдогамі, а трэці — пітбулем.

Каментары8

  • Лол
    11.10.2024
    Байцовыя пароды сабак, гэта небяспечныя істоты ад прыроды, бо яны выводзіліся для агрэсіўных мэтаў. Трымаць іх дома звычайным цывільным людзям, гэта дурасць несусветная.
  • Собачий эксперт
    11.10.2024
    Ко-ко-ко, питбуль кудах-кудах, бойцовская собака, куд-кудах, жесточайше запретить, ко-ко-ко. У моего дяди бофамета была такая собака кудах-кудах и была очень злой, ко-ко-ко. Я знаю что говорю, кукареку.
  • Не жалко.
    11.10.2024
    Не жалко, т.к. ей было точно так же плевать на окружающих.

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі18

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць