Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»
Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй». Адпаведную заяву ў Вярхоўны суд даслаў генпракурор Андрэй Швед.

АПК — калектыўны выканаўчы орган, створаны на эміграцыі Святланай Ціханоўскай.
Кабінет быў сфарміраваны з мэтай каардынацыі намаганняў дэмакратычнай супольнасці, распрацоўкі і рэалізацыі стратэгіі мірнага пераходу да дэмакратыі, а таксама прадстаўлення інтарэсаў новай Беларусі на міжнароднай арэне.
Прадстаўнікамі АПК з'яўляюцца: Павел Латушка (транзіт улады), Уладзімір Астапенка (замежныя справы і міжнароднае супрацоўніцтва), Вадзім Кабанчук (абарона і нацыянальная бяспека), Павел Баркоўскі (намеснік прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні) і Яўген Андрэйчык (дарадца па інфармацыйнай палітыцы), Маргарыта Ворыхава (моладзевая палітыка і справы студэнцтва), Вольга Зазулінская (сацыяльная палітыка)
У жніўні 2022 года АПК быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем.
-
Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх
-
Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў
-
Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары