Свет1010

Хто прымусіў Трампа раптоўна адмовіцца ад увядзення тарыфаў

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, вядомы сваёй непрадказальнасцю, зноў здзівіў свет: ён прыпыніў дзеянне часткі сваіх амбіцыйных тарыфаў усяго праз некалькі гадзін пасля таго, як яны ўступілі ў сілу. Хто і што паўплывала на гэтае рашэнне, распавядае The Wall Street Journal.

Фота: Christopher Furlong / Getty Images

Рашэнне аб 90-дзённай адтэрміноўцы асноўных элементаў тарыфнай праграмы было абвешчана ў сераду, калі Трамп, седзячы ў Авальным кабінеце разам з міністрам фінансаў Скотам Бэсэнтам і міністрам гандлю Говардам Латнікам, апублікаваў адпаведны допіс у сваёй сацсетцы Truth Social.

Адначасова ён павысіў тарыфы для Кітая, падкрэсліўшы, што яго палітыка застаецца жорсткай там, дзе гэта неабходна. Рэакцыя рынкаў, якія пайшлі ў рост, дазволіла адміністрацыі падаць гэты крок як стратэгічны ход, а не адступленне.

Роля міністра фінансаў

Паводле крыніц, ключавую ролю ў прыняцці рашэння адыграў міністр фінансаў Скот Бэсэнт. У нядзелю ён адмыслова прыляцеў у Фларыду, каб сустрэцца з прэзідэнтам. Пасля сустрэчы Бэсэнту даручылі публічна гаварыць пра магчымыя гандлёвыя пагадненні, што супакоіла многіх у атачэнні Трампа — яны ўбачылі ў ім чалавека, здольнага знайсці выхад з крызісу. На борце Air Force One, па дарозе ў Вашынгтон, Бэсэнт заклікаў Трампа засяродзіцца на перамовах, што стала важным крокам да развароту.

Бэсэнт сцвярджаў, што больш за 75 краін выказалі гатоўнасць да дыялогу аб змякчэнні тарыфаў, і Японія стаіць на чале спісу. «Мы прымусілі свет сесці за стол перамоваў», — сказаў ён, падаючы паўзу як перамогу амерыканскай дыпламатыі.

Дональд Трамп (справа) і міністр фінансаў ЗША Скот Бэсэнт, 7 сакавіка 2025 года. Фота: Pool via AP

Ціск з усіх бакоў

На рашэнне Трампа ўплывалі не толькі ўнутраныя дарадцы, але і знешнія сілы. Падзенне рынкаў стала для прэзідэнта трывожным сігналам.

Бізнэс-эліта таксама не засталася ўбаку. Тэлефон кіраўніцы апарату Белага дома Сюзі Уайлс (Susie Wiles) разрываўся ад званкоў кіраўнікоў кампаній і лабістаў, якія прасілі змякчыць палітыку. Банкіры, расчараваныя сваім слабым уплывам на адміністрацыю, звярнуліся да рэспубліканскіх кангрэсменаў, якія адкрыта папярэдзілі Трампа пра рызыку эканамічнага краху.

Сам Трамп у прыватных размовах прызнаваў, што яго гандлёвая палітыка можа справакаваць рэцэсію, але настойваў, што не дапусціць дэпрэсіі. У апошнія дні ён актыўна раіўся з сябрамі і дарадцамі, распытваючы пра сітуацыю на рынках. Увечары ў аўторак ён адзначыў, што рынак аблігацый «выклікае занепакоенасць».

У сераду ў Белым доме ён паабедаў з фінансістам і інвестарам Чарльзам Швабам (Charles Schwab), а таксама сустрэўся з дэмакратычнай губернатаркай Мічыгана Грэтхэн Уітмер (Gretchen Whitmer), якая папярэдзіла, што тарыфы ўжо негатыўна ўплываюць на аўтамабільную галіну штата. Хоць гэтыя сустрэчы адбыліся пасля прыняцця рашэння, яны паказалі, што Трамп актыўна збіраў меркаванні з розных бакоў.

Фота: Arne Dedert / picture alliance via Getty Images

Уплыў Даймана

Трамп уважліва сачыў за навінамі. Асаблівы ўплыў на яго аказала інтэрв’ю аднаго з самых уплывовых людзей амерыканскай эканомікі, кіраўніка банка JPMorgan Chase Джэймса Даймана (James Dimon), якое выйшла ў сераду раніцай на Fox Business.

Дайман, які не меў непасрэднай сувязі з Трампам апошнія гады, заявіў, што рэцэсія — верагодны вынік новай тарыфнай палітыкі, хаця і падтрымаў ідэю ўмераных тарыфаў як інструмента паляпшэння гандлю.

Ён заклікаў прэзідэнта даць Бэсенту час на заключэнне здзелак. Разумеючы, што Трамп і яго каманда часта глядзяць Fox, Дайман разлічваў, што яго пасланне дасягне мэты.

Трамп прызнаў, што канчатковае рашэнне прыняў у сераду раніцай. Ён дадаў, што не кансультаваўся з юрыстамі па фармулёўках і напісаў тэкст разам з Бэсэнтам і Латнікам:

«Пісалі ад сэрца. Мы не хочам шкодзіць тым, каму шкода не патрэбная. Усе хочуць дамаўляцца».

Хаос у рэжыме рэальнага часу

Абвестка пра прыпыненне тарыфаў застала знянацку нават бліжэйшых саюзнікаў Трампа. Гандлёвы прадстаўнік ЗША Джэймісан Грыр (Jamieson Greer), які ў той момант выступаў перад камітэтам Палаты прадстаўнікоў, даведаўся пра рашэнне прэзідэнта з яго паста ў сацсетцы. Дэмакрат Стывен Хорсфорд (Steven Horsford) абураўся:

«Гэта дылетанцтва. Так нельга. Як вы можаце весці перамовы, калі прэзідэнт публікуе ўсё гэта ў твітары з чорт ведае адкуль?»

Бэсент, у сваю чаргу, скасаваў удзел у абедзе з найбуйнейшай кансерватыўнай фракцыяй у Кангрэсе, бо яго выклікалі на сустрэчу з Трампам, дзе і было прынята канчатковае рашэнне. Гэта толькі падкрэсліла імпульсіўны характар працэсу.

Стратэгія ці імправізацыя?

Саюзнікі Трампа паспяшаліся падаць яго крок як майстэрскі ход. Фінансіст Біл Аксман, які раней крытыкаваў тарыфы, назваў рашэнне «бліскучым» і параўнаў яго з тактыкай з кнігі Трампа «Мастацтва здзелкі» (1987).

Бэсэнт і іншыя чыноўнікі настойвалі, што жорсткая пазіцыя была патрэбная, каб змусіць свет да перамоваў, а павышаныя тарыфы на Кітай сталі адказам на дзеянні Пекіна.

Аднак крытыкі бачаць у гэтым яшчэ адзін прыклад непаслядоўнасці.

«Нелагічнасць гэтай стратэгіі стала відавочнай не толькі на рынках, але і ў чаканнях больш глыбокіх эканамічных праблем», — адзначыў Марк Шорт (Marc Short), былы кіраўнік апарату віцэ-прэзідэнта Майка Пенса.

Аднак ён прызнаў, што Трамп уважліва вывучае сітуацыю на рынках і слухае людзей па-за межамі Белага дома.

Каментары10

  • Žur
    11.04.2025
    Понятно, что скоро стан заметно, кто резвился на фондовом рынке, кода тот обвалился благодаря заявам этого мутного деятеля)))
  • .
    11.04.2025
    Гісторыя з тарыфамі - як анекдот пра "Купі казу".
    (Сам стварыў праблему, сам вырашыў).
  • Абу
    11.04.2025
    Пераўтварае палітыку Штатаў у шапіто. Хіба ягоныя спонсары на гэтым награваецца.

Цяпер чытаюць

Перамовы па ўкраінскім пытанні з амерыканцамі вядзе «самы небяспечны чалавек Расіі»1

Перамовы па ўкраінскім пытанні з амерыканцамі вядзе «самы небяспечны чалавек Расіі»

Усе навіны →
Усе навіны

У інтэрнэце перапрадаюць білеты на матчы хакейнага «Дынама» ў плэй-оф КХЛ. У разы даражэй2

Расіі пагражаюць новыя санкцыі, калі не будзе пагаднення аб перамір'і да канца красавіка2

У пачатку вайны кавэзэшніцу Марыну Грыцук вывозілі з-пад Кіева на танку. Цяпер яна вядзе мерапрыемствы ў Расіі19

Прадстаўнік Трампа: Украіну можна падзяліць, як пасляваенны Берлін у межах мірнага пагаднення10

Зборная Беларусі едзе на чэмпіянат Еўропы па міні-футболе праз 16 гадоў2

Ці варта чакаць наплыву ў Беларусь пакістанскіх гастарбайтараў?14

Расія патрабуе за мір перадаць ёй чатыры ўкраінскія рэгіёны13

«Быццам на іншай планеце». Як беларусы з'язджаюць у эміграцыю ў непапулярныя краіны2

Краіны НАТА анансавалі дапамогу Украіне на 21 мільярд еўра3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перамовы па ўкраінскім пытанні з амерыканцамі вядзе «самы небяспечны чалавек Расіі»1

Перамовы па ўкраінскім пытанні з амерыканцамі вядзе «самы небяспечны чалавек Расіі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць