Культура1212

«Гэта настолькі апаганіць святое!» Гледачы абураныя балетам у Вялікім тэатры, які паставіў запрошаны з Расіі балетмайстар

І просяць вярнуць на сцэну пастаноўку беларускага мэтра.

Вечар аднаактавых балетаў «Скокі». Фота: тэлеграм-канал опернага тэатра

Увечары пятніцы 11 красавіка ў оперным тэатры ў Мінску адбылася прэм'ера вечара аднаактавых балетаў «Скокі» («Балеро», «Скокі смерці», «Кармэн»), які расчараваў заўзятых сталічных тэатралаў.

Агульную думку пра пастаноўку адразу па заканчэнні дзейства выказала ў тыктоку карыстальніца пад нікам Olviraworld.

«Дарагі, шаноўны оперны тэатр і адміністрацыя тэатра. Толькі што выйшла з прэм’еры балета «Балеро. Кармэн». Скажу так: святое чапаць нельга. Гэтая пастаноўка так спаскудзіла музыку… Вярніце на сцэну пастаноўку Елізар’ева — «Балеро», «Кармэн-сюіта». Увесь партэр, прынамсі побач са мной, сядзеў і быў незадаволены. Гэта настолькі апаганіць святое! Елізар’еў — гэта маштаб, яго нельга чапаць. Балеты «Кармэн-сюіта» і «Карміна Бурана» — выдатная пара, вярніце іх на сцэну», — падзялілася ўражаннямі жанчына.

@olviraworld @Большой театр Беларуси #балет #отзыв ♬ original sound - Olviraworld

Яе падтрымалі каментатары, якія таксама пабывалі на прэм'еры:

«Дзякуй за адэкватную ацэнку — нас шмат. Гэта быў кашмар».
«Як вы далікатна падбіраеце словы. Ціхі крык душы».
«Учора таксама былі. Кармэн мяне дабіла».
«Так, водгукі ўжо пайшлі! Людзі ў шоку, у роспачы, што нашы дзеці бачаць гэту дзіч».
«Цалкам з вамі згодная! Балаган, па-іншаму назваць нельга!»

Вечар аднаактавых балетаў «Скокі». Фота: Sb.by
Вечар аднаактавых балетаў «Скокі». Фота: Sb.by

Каментатары адзначаюць, што пасля таго, як у маі 2024 года народны артыст Валянцін Елізар’еў пайшоў з пасады мастацкага кіраўніка опернага тэатра, тэатр зусім скаціўся.

«Жудасныя пастаноўкі, а якія пачварныя касцюмы і дэкарацыі — як з Алі-экспрэс»,

«У Вялікім адбываецца бязмежжа!!! Чаму Міністэрства культуры на гэта заплюшчвае вочы! Верх пошласці і безгустоўшчыны! Як жа мы раней ганарыліся нашым оперным!» — абураюцца гледачы. 

Расчараваныя сваім тэатрам гледачы цяпер імкнуцца наведваць выключна гастрольныя пастаноўкі. Праўда, акрамя расійскіх тэатраў апошнія гады Беларусь мала хто наведвае.

Балетмайстар Ігар Колб на прэм'ерным паказе «Скокаў». Фота: тэлеграм-канал опернага тэатра

Балет «Скокі», які прыйшоўся не даспадобы беларусам, паставіў Ігар Колб, залужаны артыст Расіі, які быў запрошаны на пасаду галоўнага балетмайстра тэатра ў 2022 годзе, яшчэ пры Елізар'еве. Колб нарадзіўся і вучыўся ў Беларусі, але 26 гадоў прапрацаваў у пецярбургскім Марыінскім тэатры перад тым, як вярнуцца на Радзіму. 

Дырыжорам-пастаноўшчыкам балета выступіў Арцём Макараў, народны артыст Рэспублікі Башкартастан, які стаў галоўным дырыжорам тэатра ў 2023 годзе.

Гэтая пасада была з 2020 года вакантнай. У той год, калі яшчэ пратэсты былі ў сваёй найвялікшай сіле, 24 жніўня галоўным дырыжорам быў прызначаны Вячаслаў Чарнуха-Воліч, але ўжо праз два дні, 26 жніўня, ён пакінуў пасаду па вельмі дзіўнай прычыне.

Вечар аднаактавых балетаў «Скокі». Фота: Sb.by

Калектыў тэатра, які ўдзельнічаў у пратэстах, зведаў пасля палітычныя чысткі. У тым ліку былі звольнены дырыжоры Андрэй Галанаў, Іван Касцяхін і Алег Лясун.

Як і іншыя беларускія тэатры, каб закрыць кадравыя пытанні, нармалізаваны оперны тэатр быў вымушаны пабірацца па гарадах Расіі — спецыялісты з іншых краін амаль недаступныя, а падрыхтаваць уласныя кадры беларуская сістэма аказалася няздольная.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Ёсік
    12.04.2025
    Абу, а што вы, паважаны, робіце, каб людзі ў турмах не сядзелі? Няўжо народу трэба апрануцца ў чорнае, жанчынам шчэ такую ж хустку на галаву, і "зьнікнуць" з жыцьця горада? Адзінае не разумею, навошта падтрымліваць расейскую культуру, ці то кіно, ці то спектаклі, ці то экскурсіі па іхных колцах.
  • Пёсік
    12.04.2025
    Ёсік, так, трэба, ці вы на дыскатэку?
  • Дзевачка
    12.04.2025
    Дык вось адкуль мальчыкі ў трусіках

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць