Грамадства2222

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

40-гадовы Павел Ліс узначальваў Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі, а пасля перайшоў у сферу IT. Яго бацька цяпер — пасол у Грузіі.

Павел Ліс. Фота officelife.media

Суд Маскоўскага раёна Мінска вынес прысуд па справе 40-гадовага Паўла Ліса. Камерцыйнаму дырэктару кампаніі ITTAS прысудзілі хатнюю хімію за ўдзел у пратэстах 2020 года.

Яго імя дадалі ў спіс экстрэмістаў.

Павел Ліс — сын 67-гадовага высокапастаўленага чыноўніка Анатоля Ліса.

Анатоль Ліс. Фота janow.by

Ліс-старэйшы з 2022 года працуе паслом Беларусі ў Грузіі, а да таго зрабіў адметную кар’еру — кіраўнік Навагрудка (1996—2005), дэпутат Палаты прадстаўнікоў (2005—2007), кіраўнік Мазыра (2007-2009), намеснік міністра прыроды (2009—2013), памочнік Лукашэнкі па Гомельшчыне (2013—2014), намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (2014), кіраўнік Брэсцкай вобласці (2014—2021).

Сам Павел Ліс нарадзіўся ў 1984 годзе. Скончыў матэматычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (спецыяльнасць «Эканамічная кібернетыка») у 2006-м і аспірантуру на эканамічным факультэце БДУ ў 2016-м.

Працаваў намеснікам прарэктара БДУІР (2012—2016), дырэктарам Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі (2016—2019), пасля чаго пайшоў у IT.

З 2024 года Павел Ліс — камерцыйны дырэктар кампаніі ITTAS.

Павел Ліс. Фота officelife.media

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года. Тады, мяркуючы па пратаколах участковых выбарчых камісій, Аляксандр Лукашэнка прайграваў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады.

Па словах намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю Следчага камітэта Аляксандра Жукава, было зафіксавана больш за 22 500 «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару. Па многіх з гэтых крымінальных справаў праходзяць шматлікія фігуранты.

Згодна з інфармацыяй Паўла Латушкі, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары22

  • Гигин
    27.04.2025
    Всегда уважал Павла. А сейчас уважаю еще больше.
  • Чытач
    27.04.2025
    Дзякуй разумнаму адукаванаму чалавеку за грамадзянскую пазіцыю.
  • Рэспект
    27.04.2025
    Нармальны сын у экс-кіраўніка.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць