У Ванкуверы аўтамабіль урэзаўся ў натоўп падчас фестывалю: загінулі 8 чалавек
Увечары 26 красавіка ў Ванкуверы (Канада) падчас вулічнага фестывалю філіпінскай супольнасці Lapu Lapu Day адбылася трагедыя: каля 20:14 па мясцовым часе чорны аўтамабіль Audi урэзаўся ў натоўп людзей. У выніку загінулі прынамсі восем чалавек, у тым ліку дзіця, яшчэ шасцёра атрымалі раненні.

Кіроўца, 30-гадовы мужчына, спрабаваў уцячы з месца здарэння, але быў затрыманы мінакамі і перададзены паліцыі.
У момант трагедыі на мерапрыемстве прысутнічала каля тысячы чалавек.

Паліцыя працягвае расследаванне, матывы дзеянняў кіроўцы пакуль не агучаныя.
Каментары