Здароўе77

Новы трэнд у пластычнай хірургіі: жанчыны ўшываюць сабе ў грудзі «бія-бюстгальтары»

У ЗША набірае папулярнасць новая методыка пластычнай хірургіі, якую ўжо празвалі «ўнутраным бюстгальтарам». Ідэя ў тым, каб усталяваць унутры цела спецыяльную сеткавую матэрыю, якая падтрымлівае грудзі без неабходнасці штодзённага нашэння бюстгальтара, піша NYP.

Фота: vecteezy.com

Паведамляецца, што ў ЗША жанчыны масава робяць аперацыю па ўстаноўцы «ўнутранага бюстгальтара» — біяраскладальнай сеткі, якая падтрымлівае грудзі і прадухіляе іх абвісанне нават з узростам.

Асноўныя матэрыялы — сетка GalaFLEX (раней быў ухвалены для лячэння грыж) і ADM — матэрыял, атрыманы з чалавечых або жывёльных тканак, што лічыцца больш натуральным, але даражэйшым варыянтам.

Сетка стымулюе рост уласнай тканкі, умацоўваючы грудзі на працягу 18-24 месяцаў.

Дактары жартуюць: пасля такога апгрэйду грудзі становяцца амаль «непераможнымі для гравітацыі».

Аднак хірургі ўдакладняюць — працэдура разлічана не на адмову ад звычайных бюстгальтараў, а на доўгатэрміновую падтрымку пасля падцяжкі або павелічэння грудзей.

Каментары7

  • Дадзельны
    27.04.2025
    Якая красата!.., А табе што? Хай бяруць адкуль заўгодна, абы гэта было бяспечна для абодвух бакоў.
  • Далзельны
    27.04.2025
    Якая красата!.., А табе што? Хай бяруць адкуль заўгодна, абы без крыміналу.
  • Не за кошт іншых
    27.04.2025
    Пакінулі б жывёл у пакоі. Праблемы людзей хай вырашаюць на людзях

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць