Інцыдэнт адбыўся сёння ўдзень падчас планавых скачкоў з парашутам, якія здзяйснялі члены секцыі парашутнага спорту Брэсцкага аэраклуба.

Парашутыстка і выратавальнікі на дрэве. Скрыншот відэа
Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.
Адну з парашутыстак падхапіў вецер і занёс у бок лесу. Стропы парашута зачапіліся за дрэва, і дзяўчына засталася вісець на вышыні каля 12 метраў.
Выратавальнікі пры дапамозе альпінісцкага рыштунку дапамаглі спусціць спартсменку на зямлю, дзе яе агледзеў медработнік аэраклуба. Дзяўчына не пацярпела і ў шпіталізацыі не мае патрэбы.
Каментары
Ўсялякі