Здароўе1010

Дэмі Мур расказала, як ёй атрымліваецца захоўваць маладосць і фігуру

62-гадовая зорка Дэмі Мур распавяла, як прыняцце свайго цела, здаровае харчаванне і новае стаўленне да жыцця дапамагаюць ёй выглядаць цудоўна.

62-гадовая Дэмі Мур. Фота: Photo by Paul Bruinooge / Patrick McMullan via Getty Images

Актрыса Дэмі Мур распавяла пра сваё стаўленне да цела і прыгажосці. У 90-я гады, падчас здымак у такіх фільмах, як «Прывід», «Непрыстойныя прапановы», «Стрыптыз» і «Салдат Джэйн» яна моцна кантралявала вагу і фізічную форму, «карала» сябе дыетамі і інтэнсіўнымі трэніроўкамі.

«Я была вельмі жорсткай да сябе і спрабавала дамінаваць над сваім целам. Гэта было сапраўднае самакатаванне», — прызналася актрыса ў інтэрв'ю PEOPLE.

Пасля здымак у «Салдат Джэйн» у 1997 годзе Мур зразумела, што страціла сувязь са сваім целам і вырашыла адпусціць кантроль.

З таго часу Мур перайшла да больш інтуітыўнага падыходу: яна слухае сваё цела, калі яно «просіць ежы ці вады», і не дзейнічае праз страх. Сёння яна амаль на 18 кг лягчэйшая, чым у маладосці.

Штодзённы распарадак Дэмі ўключае кароткую медытацыю, запаўненне дзённіка і харчаванне карыснай ежай:

— Я не супраць каларыйнай ежы, галоўнае, каб там было шмат пажыўных рэчываў. Я не ем мяса, але ем яйкі. Галоўнае — прыслухоўвацца да свайго цела. Я п'ю шмат вады, каб не блытаць пачуццё голаду са смагай, — адзначае Демі Мур.

Галоўная аснова рацыёну актрысы — гэта прадукты з высокім утрыманнем бялку. 

Хоць Мур і прызнаецца, што часам не можа адмовіцца ад Red Bull («але толькі адна бляшанка»), яна не імкнецца да ідэалу: «Я не дасканалая. І гэта нармальна».

Разважаючы пра старэнне, актрыса падкрэслівае важнасць прыняцця сябе: «Я навучылася цаніць усё, праз што прайшло маё цела. Бо яно дала жыццё тром дзецям і па сёння мае выдатнае здароўе».

Дэмі Мур прызнаецца, што і цяпер бывае незадаволеная сваім адлюстраваннем у люстэрку, але: «Гэта ўжо не вызначае маю каштоўнасць ці тое, хто я ёсць».

Каментары10

  • Все секреты
    27.04.2025
    Проста она физически не работала и имеет деньги на пластических хирургов
  • Alex
    27.04.2025
    Рэкардсмен Галiвуду па пластычных аперацыях распавядае нам пра здаровы лад жыцця.
  • дчк Мскм Дзнр
    27.04.2025
    проста памаўчу

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць16

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць16

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць