Свет22

Сёння павінен канчаткова перастаць працаваць Skype

Skype запушчаны ў 2003 годзе і адпрацаваў 22 гады.

Ілюстрацыя Securitylab

Карыстальнікам прапануецца пераходзіць на Microsoft Teams, які ўжо даўно стаў прыярытэтнай платформай кампаніі.

Microsoft Teams становіцца асноўнай камунікацыйнай платформай кампаніі як для бізнэсу, так і для звычайных карыстальнікаў.

Skype запушчаны ў 2003 годзе. У 2011 годзе сэрвіс набыў Microsoft і пачаў актыўна яго прасоўваць, нават закрыўшы дзеля гэтага Windows Live Messenger.

У 2015 годзе кампанія спрабавала інтэграваць Skype у Windows 10, стварыўшы асобныя праграмы для відэазванкоў, паведамленняў і звычайных званкоў. Але праз дзевяць месяцаў ад гэтага адмовіліся, вярнуўшыся да класічнай Win32-версіі.

У 2017 годзе Microsoft запусціла Teams, які быў пабудаваны на тэхналогіях Skype. Кампанія актыўна прасоўвала новую платформу для сумеснай працы, робячы закрыццё Skype пытаннем часу.

Калі ў 2021 годзе выйшла Windows 11, у сістэму ўбудавалі бясплатную версію Teams замест Skype. Гэта стала чарговым сігналам, што Microsoft адмаўляецца ад старога месенджара.

Каментары2

  • Webrtc
    05.05.2025
    Teams - горшае са свету званілак. Чым бы вы ні карысталіся і думалі, што ніжэй няма куды, ёсць. Гэта Teams.
  • .
    06.05.2025
    Довльно идиотский интерфейс у скайпа, после зума это очень чувтвуется)))

Цяпер чытаюць

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Усе навіны →
Усе навіны

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком9

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

НАТА рыхтуецца да вайны ў Арктыцы2

Сакрэт, як жыць добра і пасля 90 гадоў — чалавечыя сувязі2

«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША24

Пры ўдары па пасажырскім цягніку на Харкаўшчыне загінулі як мінімум пяць чалавек1

У Мінскім палацы дзяцей і моладзі адкрылі імітацыю турмы13

У Светлагорскім раёне мужчына запраўляў запальнічку з газавага балончыка. Скончылася гэта кепска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць