Свет22

Былая першая лэдзі Паўднёвай Карэі асуджана на 20 месяцаў турмы па абвінавачанні ў карупцыі

Раней быў асуджаны яе муж, і таму ўпершыню ў гісторыі Паўднёвай Карэі крымінальныя прысуды адначасова вынесены абодвум чальцам былой прэзідэнцкай сям'і.

Фота: Jung Yeon-Je — Pool/Getty Images

Жонка адхіленага ад улады былога прэзідэнта Паўднёвай Карэі Кім Гон Хі прысуджана да 20 месяцаў пазбаўлення волі за атрыманне хабараў ад рэлігійнай арганізацыі Царква аб'яднання, піша Бі-бі-сі.

Пры гэтым суд апраўдаў 53‑гадовую Кім Гон Хі па абвінавачваннях у махінацыях з цэнамі на акцыі і парушэнні закона аб палітычных фондах.

Яе муж, экс-прэзідэнт Юн Сок Ёль, якому ў снежні 2024 года абвясцілі імпічмент, раней быў прысуджаны да пяці гадоў турмы па абвінавачванні ў перашкодзе арышту. Цэнтральны суд Сеула вынес гэты прысуд 16 студзеня ў рамках першага рашэння па справе, звязанай з кароткачасовым увядзеннем ваеннага становішча экс-прэзідэнтам у снежні 2024 года.

Акрамя таго, пракуроры запатрабавалі прысудзіць Юн Сок Ёля да смяротнага пакарання па абвінавачванні ў змове з мэтай мяцяжу. Па версіі абвінавачвання, ён абвясціў ваеннае становішча, бо імкнуўся ўтрымацца ва ўладзе, захапіўшы кантроль над судовай і заканадаўчай галінамі ўлады.

Суд плануе вынесці рашэнне па гэтым абвінавачванні 19 лютага.

Упершыню ў гісторыі Паўднёвай Карэі крымінальныя прысуды адначасова вынесены абодвум членам былой прэзідэнцкай пары.

Справа былой першай лэдзі

У сераду суддзя Цэнтральнага раённага суда Сеула У Ін Сон пастанавіў, што Кім Гон Хі «выкарыстоўвала сваё становішча як інструмент для атрымання асабістай выгады».

«Чым вышэй становішча чалавека, тым больш свядома ён павінен сцерагчыся падобных паводзін. Падсудная не адхіліла прапановы [ад Царквы аб'яднання] і была сканцэнтравана на ўпрыгожванні ўласнага вобраза», — заявіў суддзя.

Па версіі следства, у перыяд з красавіка па ліпень 2022 года Кім атрымала ад Царквы аб'яднання падарункі на суму 80 млн вон (56 тыс. даляраў), уключаючы дыяментаваныя каралі Graff і некалькі сумак Chanel, — у абмен на дзелавыя і палітычныя паслугі.

Абвінавачанне патрабавала прызначыць ёй 15 гадоў пазбаўлення волі і штраф у 2 млрд вон (каля 1,5 млн даляраў) па ўсіх трох абвінавачваннях, аднак суддзя ўлічыў, што Кім асабіста не патрабавала і не вымагала хабары, а таксама што ў яе «няма значнага крымінальнага мінулага».

Тым не менш суд абавязаў яе вярнуць 12,85 млн вон (10 тыс. даляраў) наяўнымі, а таксама пастанавіў канфіскаваць брыльянтавае каралі.

Па абвінавачваннях у махінацыях з цэнамі на акцыі і атрыманні бясплатных сацыялагічных апытанняў ад палітычнага пасярэдніка перад прэзідэнцкімі выбарамі 2022 года, якія выйграў яе муж, Кім была апраўдана.

Кім таксама абвінавачваецца ў меркаваным прыцягненні паслядоўнікаў Царквы аб'яднання ў кансерватыўную партыю «Сіла народа», у якой знаходзіўся яе муж, а таксама ў атрыманні падарункаў у абмен на прызначэнні на дзяржаўныя пасады. Гэтыя справы судом пакуль не разгледжаны.

Былая першая лэдзі адмаўляла ўсе абвінавачванні, называючы іх «глыбока несправядлівымі», хоць прызнала атрыманне сумак Chanel, заявіўшы, што пазней вярнула іх, так і не скарыстаўшыся.

У жніўні мінулага года, з'явіўшыся на допыт у судзе, яна публічна папрасіла прабачэння. «Мне шчыра шкада, што такі нікчэмны чалавек, як я, выклікаў непакой у народа», — сказала яна.

Расследаванне сувязяў Кім з Царквой аб'яднання таксама прывяло да арышту лідара царквы Хан Хак Ча.

Акрамя крымінальных абвінавачванняў, Кім была замешана і ў іншых скандалах. У прыватнасці, у мінулым годзе Жаночы ўніверсітэт Сукмён ануляваў яе дыплом па мастацкай адукацыі, атрыманы ў 1999 годзе, пасля таго як камісія па этыцы прыйшла да высновы, што ў яе магістарскай дысертацыі ёсць плагіят.

Каментары2

  • Очень демократичненькая Корея.
    28.01.2026
    🤣
  • Т
    28.01.2026
    Вось калі такія справы пачнуцца ў Беларусі па Лукашэнку і ягоным табару тады можна казаць пра вяртанне краіны ў прававое поле.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў4

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў4

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць