Грамадства1010

Гендырэктар СТБ расказаў, як на канале з'явіўся Пратасевіч, і заступіўся за Азаронка: Рыгор стаў мякчэйшы

«Гэта нетрывіяльна».

Рыгор Азаронак і Раман Пратасевіч. Фота: скрыны відэа СТБ

Генеральны дырэктар СТБ Аляксандр Асенка высока ацаніў прапагандыста Рыгора Азаронка.

«Рыгор Юр’евіч насамрэч верны сабе, верны краіне, верны прэзідэнту, і ён насамрэч вельмі шматгранны», — засыпаў яго кампліментамі Асенка ў праграме «Скажинемолчи» на БТ.

Па словах гендырэктара, сумесны праект Азаронка з Вадзімам Гігіным «Як паказвае гісторыя» выдатна дэманструе эрудыцыю прапагандыста.

«То-бок ён шмат чытае, ён шмат чаго ведае, і там ён трошкі іншы. Ну, а «Тайныя спружыны палітыкі» — гэта такая кувалда для нашых непрыяцеляў, ворагаў», — даводзіў кіраўнік СТБ.

Генеральны дырэктар СТБ Аляксандр Асенка. Скрын відэа: BelarusOneTV / YouTube

Азаронка крытыкуюць за неэтычнасць і істэрычнасць, але Асенка адстойвае:

«Па-першае, Рыгор Юр’евіч апошнім часам, скажам так, стаў значна мякчэйшым, чым гэта было ў 2020-м. Крытыку чытаю спакойна, успрымаю, даю яму пачытаць. (…) Аўтарская журналістыка, якая з'явілася на СТБ у 2020 годзе, — гэта насамрэч магутна. Гэта нетрывіяльна, гэта быў эфект такой бомбы, што разарвалася, гэта было крута, і дагэтуль я лічу, што гэта адзін з брэндаў СТБ, які трэба захаваць і памножыць».

Асенка расказаў, як на канале з'явіўся Раман Пратасевіч.

«Раман звярнуўся з такой просьбай, што хацеў бы працаваць на тэлеку. Гэты праект, які зараз бачаць нашы гледачы, нарадзіўся літаральна за 10 хвілін па форме. Ну, а змест ужо застаецца за Раманам».

Каментары10

  • М
    28.01.2026
    кувалда для нашых непрыяцеляў, ворага
    _____
    Вось гэта лукашысцкі кадар. Ён бярэ крымінальна-палітычны эўфэмізм з расейскай агрэсіі і прымяняе да Беларусі. Плюс пазыцыянаваньне ў дачыненьні да ворагаў, чэл, ну дык гэтых ворагаў большасьць, люстрацыя непазьбежна.
  • Ёсік
    28.01.2026
    Няўжо рамантычныя адносіны з рыгоркам? Мякчэйшы, у якім месцы?
  • Brainrot
    28.01.2026
    Па апошняй гістэрыцы ў сувязі з сустрэчай у Вільні, верагодна, у Грышкі памякчэў мозг. Але гэта недакладна, бо адносна наяўнасці ў яго мазгоў ёсць абгрунтаваны сумнеў.

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны9

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі23

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы4

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць4

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

Месі завяршыў кар'еру ў зборнай Аргенціны1

«Стыль снобаў» вяртаецца. Зноў модна падымаць каўнер5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны9

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць