Вайна22

Былы кіраўнік «Укрэнерга» загінуў ад удару току. Ён наладжваў сістэму пасля расійскіх удараў

Аляксею Брэхту было 47 гадоў.

Таленавіты інжынер загінуў 21 студзеня на Кіеўшчыне, кіруючы аднаўленнем аднаго з аб’ектаў пасля расійскіх удараў. Яго ўдарыла электрычным токам, піша Бі-бі-сі — Украіна.

Аляксей Брэхт кіраваў аднаўленнем энергасеткі пасля сотняў удараў, ствараў крэатыўныя тэхнічныя рашэнні, якія адраджалі з попелу выключальнікі, трансфарматары і нават цэлыя падстанцыі. Так Уладзімір Кудрыцкі, былы кіраўнік «Укрэнерга», успамінае свайго сябра і калегу.

У 2024—2025 гадах Аляксей Брэхт узначальваў «Укрэнерга», а пасля гэтага адказваў за эксплуатацыю і аднаўленне сеткі.

«Тое, што Аляксей пайшоў з жыцця, асабіста кантралюючы рамонтныя работы на аб’ектах крытычнай энергетычнай інфраструктуры, — трагічнае, але вельмі красамоўнае сведчанне таго, якой ён быў асобай. Ён шчыра верыў, што лідарства — гэта асабістая прысутнасць там, дзе гэта найбольш важна», — заявілі ў назіральнай радзе «Укрэнерга».

«Яго ўнёсак ва ўстойлівасць аб’яднанай энергетычнай сістэмы Украіны цяжка пераацаніць», — дадалі ў Міністэрстве энергетыкі Украіны.

«Менавіта пад яго кіраўніцтвам брыгады «Укрэнерга» навучыліся замяняць магістральныя трансфарматары ў 4—6 разоў хутчэй, чым аператары еўрапейскіх энергасістэм, працаваць пад напружаннем 750 000 вольт; менавіта пад яго кіраўніцтвам былі распрацаваныя ўкрыцці для трансфарматараў і падземных пунктаў кіравання», — адзначыў Уладзімір Кудрыцкі.

Ён назваў Брэхта «мозгам «Укрэнерга», сутнасцю той інжынернай крэатыўнасці, дзякуючы якой украінскімі энергетыкамі захапляецца ўвесь свет».

Ён нагадаў, што «Укрэнерга» атрымала дзве прэміі Амерыканскага інстытута Эдысана, якія з’яўляюцца энергетычным аналагам «Оскара» ў кінематографе.

Былы кіраўнік «Нафтагазу» Андрэй Кобалеў распавёў пра Аляксея Брэхта як пра чалавека, «які мог з немагчымага зрабіць магчымае» і дапамагаў «знайсці рашэнні ў надзвычай складаных сітуацыях».

«Загінуў добры таварыш, выдатны менеджар і фантастычны інжынер. Значная частка тых інжынерных рашэнняў, якія пад наваламі маскавітаў дагэтуль дазваляюць трымацца энергетычнай сістэме Украіны, была народжаная Аляксеем Брэхтам або пры яго непасрэдным удзеле», — распавёў Аляксандр Харчанка, дырэктар Цэнтра даследаванняў энергетыкі.

Каментары2

  • бабруйчанін
    22.01.2026
    Адзіная мабыць галіна дзе захаваліся в Украіне высокакваліфікаваныя кадры ад манцераў да дыспетчара да кіраўніка
    У падобных умовах маразоў абстрэлаў захоўваць святло цяпло на бальшынёй тэрыторыі аднаўляць гэта ..Кваліфікацыя
    Было паведамлення аб смерці 2 дзвух манцераў якія суткамі аднаўлялі
    Гераічнасць манцераў кіраўніка увогуле трудавы Подзвіг у дадзеным выпадку гэта злачынства марадзёрства іньшых
  • Начальник участка
    22.01.2026
    ТБ никто не отменял.
    И допуск,кстати,тоже.

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом выдаліў відэа Трампа з Абамамі ў выглядзе малпаў, але прэзідэнт ЗША адмовіўся выбачацца25

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць