Грамадства88

Стала вядома, каму належыць новы «незалежны» партал, адкрыты ў Беларусі

За ім стаіць IT-кампанія, вядомая сваім відэаназіраннем і сістэмай ідэнтыфікацыі, даведаліся расследавальнікі «Бюро». 

У Беларусі з’явілася новае медыя Times.by. Выданне пазіцыянуе сябе як «мультымедыйны інтэрнэт-рэсурс пра самае важнае і цікавае ў Беларусі і свеце». Выданне належыць кампаніі ЗАТ «Таймс Медыя Груп». Яна была зарэгістраваная ў ліпені 2025 года.

Паводле інфармацыі крыніцы «Бюро», летась уладальнікі групы кампаній «Сінезіс» вырашылі стварыць уласнае буйное медыя, каб скласці канкурэнцыю недзяржаўным выданням, што засталіся ў Беларусі.

Форма ЗАТ не прадугледжвае раскрыцця акцыянераў праз агульнадаступныя базы дадзеных. І хто менавіта валодае кампаніяй, дакладна невядома.

Аднак «Бюро» знайшло факт, які паказвае на тое, што выданне Times.by звязанае з групай кампаній «Сінезіс». Пры рэгістрацыі дамена times.by быў пазначаны электронны адрас [email protected]. Гэты дамен выкарыстоўваецца як карпаратыўная пошта ў структурах, звязаных з «Сінезісам».

«Сінезіс» распрацавала сістэму распазнавання твараў Kipod, на аснове якой беларускія ўлады замовілі ў кампаніі распрацоўку «Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі». У 2020 годзе гэтая сістэма прымянялася для ідэнтыфікацыі пратэстоўцаў. Вядомы як мінімум адзін публічны кейс выкарыстання сістэмы ў рэпрэсіях — затрыманне анархіста Міколы Дзядка. 

Пасля падзей 2020 года кампанія і яе сузаснавальнік Аляксандр Шатроў патрапілі пад міжнародныя санкцыі. У 2023 годзе яны прайгралі суды ў ЕС, дзе спрабавалі аспрэчыць рашэнні па санкцыях.

Галоўная рэдактарка Times.by — Алена Круталевіч, былая галоўная рэдактарка БелТА, якая атрымала ў 2025 годзе падзяку асабіста ад Аляксандра Лукашэнкі.

Дырэктар — Аляксандр Марцінкевіч, былы намеснік кіраўніка ПВТ.

Цяпер вядома як мінімум пра восем журналістаў, якія працуюць у гэтым выданні. Гэта былыя або цяперашнія супрацоўнікі выданняў Sputnik Беларусь, «Минск-Новости», Tochka.by, БелТА, «СБ. Беларусь Сегодня» і іншых.

Каментары8

  • Вольга
    22.01.2026
    Рэжымныя памыйніцы пачалі маскіравацца - цікавы паварот.
  • Пфф
    22.01.2026
    Зноўку айцішачка, звязаная са спецслужбамі, стварае навінны партал…
    Ну на гэтым новым партале, дарэчы, гэтак жа ганарацца ўраджэнцам Мазары на пасадзе Масада, што і Наша Ніва - да чаго тады крык?
    Дарэчы, ужо выкрылі адкуль у Сінэзіса тэхналогіі сачэння? Няўжо самі прыдумалі? Як і магчымасць пошуку па некалькіх вельмі вялікіх дат?
  • Бясконцае кола
    22.01.2026
    Ну вось і пачалі рыхтавацца да 2030 года: новыя "незалежныя смі", новыя "незалежныя журналісты", новыя "блогеры", новыя "Цапкалы" з ПВТ, зараз яшчэ якога-небудзь банкіра пачнуць раскручваць, новага "Бабарыку".

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі34

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

У Крамлі пракаментавалі вынікі сустрэчы з амерыканскімі перамоўнікамі2

Наступны раўнд перамоў па Украіне мае прайсці на наступным тыдні3

Іларыёнаў: Пуцін пойдзе на саступкі тады, калі спыніцца прасоўванне расійскай арміі9

Муж меркаванай кітайскай шпіёнкі Эліс Хуанг сам пазнаёміў яе з кіраўніком Nvidia8

Пуцін, верагодна, стаў дзедам чацвёрты раз. Хлопчыка назвалі Адрыянам1

«Я быў у ГУБАЗіКу, быў у Мінкульце. Куды яшчэ схадзіць?» Віталя Артыста прызналі дармаедам9

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне11

Мегатоп упершыню выпусціў абутковы адвент-каляндар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі34

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць