Свет66

Уіткаф абяцае Украіне пасля вайны эканамічны цуд

Замест бясконцай вайны — інвестыцыі і доступ на рынак ЗША. Так прадставіў эканамічную частку плана Трампа яго спецпрадстаўнік Стыў Уіткаф у Давосе. Гэтыя планы могуць ператварыць Украіну ў глабальны вытворчы хаб.

Сціў Уіткаф. Фота: Ludovic Marin / Pool photo via AP

Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Сціў Уіткаф, выступаючы 22 студзеня на «Украінскім сняданку» ў Давосе, заявіў, што бакі як ніколі блізкія да заключэння пагаднення аб спыненні вайны ва Украіне.

Паводле яго слоў, на гэты момант застаецца толькі адно нявырашанае пытанне (імаверна, яно тычыцца кантролю над тэрыторыямі).

Ён адзначыў, што ўчора да позняга вечара ён і іншыя чальцы амерыканскай дэлегацыі правялі ў дыскусіях з украінскай дэлегацыяй. Абмяркоўвалася ў тым ліку аднаўленне ўкраінскай эканомікі. Уіткаф агучыў ідэю Дональда Трампа аб стварэнні паміж Украінай і ЗША зоны свабоднага гандлю без пошлін. На думку амерыканскага боку, гэта кардынальна зменіць сітуацыю, справакуе маштабны прыток прамысловасці ў рэгіён і дасць Украіне велізарную канкурэнтную перавагу на рынку ЗША.

Таксама абмяркоўвалася стварэнне свабоднай эканамічнай зоны ў Данецкай вобласці, хоць статус гэтых тэрыторый застаецца спрэчным: Расія прэтэндуе на ўвесь рэгіён, кантралюючы яго на 70%.

Уіткаф пацвердзіў, што пасля серыі інтэнсіўных дыскусій з украінскай дэлегацыяй ён сёння накіроўваецца ў Маскву на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным.

Чакаецца таксама, што сёння ў Швейцарыі можа адбыцца асабістая сустрэча Дональда Трампа і Уладзіміра Зяленскага.

Тым часам Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Рады бяспекі Расіі ўпершыню дапусціў магчымасць выкарыстання сродкаў з замарожаных расійскіх актываў для аднаўлення ўкраінскіх тэрыторый, пацярпелых у ходзе баявых дзеянняў. Ён не ўдакладніў, якія менавіта тэрыторыі маюцца на ўвазе, але пацвердзіў гатоўнасць разгледзець гэтае пытанне пасля падпісання мірных пагадненняў.

Каментары6

  • Гиленд
    22.01.2026
    Гори ты синим пламенем.
  • Уточните пожалуйста
    22.01.2026
    Чудо или чудо-юдо?
  • бабруйчанін
    22.01.2026
    ))) Свабодная эканамічная зона Донецкая Луганская
    Пры Украіне свабодная ад Закон Права тэрыторыя " гуляй поле" з данэцкім каларытам гопнікаў ціпа блатных
    Зараз акупаваная тэрыторыя безладзя дадаем дзікі захад з каларытам ашуканцаў Вітькаф Кушнір яшчэ панікоўскі шура балаганаў Астап бендзер
    Расквітнее гэта " зона")))

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць