Свет1515

«ДНЖ — гэта прывілей, а не права». Новая кіраўніца Дэпартамента міграцыі Літвы адказала на пытанні, актуальныя і для беларусаў

Новая кіраўніца Дэпартамента міграцыі Літвы Індрэ Гаспярэ, якая ўзначаліла ведамства ў студзені 2026 года, адказала ў інтэрв'ю LRT на шэраг пытанняў пра працэс атрымання і працягу дазволаў на жыхарства (ДНЖ) і пастаяннага жыхарства (ПМЖ) у гэтай краіне, судовыя справы і затрымкі ў разглядзе дакументаў, выдачу пашпартоў іншаземца і пакарання беларусаў за мінулае.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Падчас інтэрв'ю Індрэ Гаспярэ адмыслова адзначыла, што частка іншаземцаў, якія жывуць у Літве, — гэта грамадзяне Беларусі. Калі ў іх узнікаюць праблемы з падаўжэннем тэрміну дзеяння сваіх пашпартоў або пашпартоў дзяцей з-за рызыкі пераследу ў Беларусі, то Літва можа выдаць «пашпарт іншаземца» тым, хто сапраўды не можа вярнуцца ў Беларусь і атрымаць нацыянальны дакумент.

«Пашпарт іншаземца выдаецца толькі тым, хто сапраўды не мае магчымасці ні вярнуцца ў краіну, ні атрымаць нацыянальны пашпарт. Гаворка ідзе пра невялікую групу людзей. Напрыклад, у 2024 годзе было выдадзена 216 пашпартоў замежніка, з іх 155 — грамадзянам Беларусі, гэта з 50 тысяч беларусаў, якія прыязджаюць у Літву. Па пакуль яшчэ не пацверджаных даных, у 2025 годзе — каля 300 пашпартоў, з іх 249 — беларусам. На фоне дзясяткаў тысяч беларусаў, якія жывуць у Літве, гэта невялікая колькасць. Калі чалавек не палітычны бежанец, яму не прызначана турэмнае зняволенне ў Беларусі, калі чалавек рэгулярна ездзіць у Беларусь і можа атрымаць нацыянальны пашпарт, падстаў для выдачы пашпарта іншаземцы ў Літве няма», — падкрэслівае чыноўніца.

Галоўным крытэрыем для адмовы або пазбаўлення статусу ў Літве з’яўляецца пагроза нацыянальнай бяспецы. Рашэнні прымаюцца на падставе заключэння Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі і павінны быць абгрунтаваныя, хоць інфармацыя часта не раскрываецца па прычыне дзяржаўнай таямніцы.

Акрамя пытанняў бяспекі, да адмовы могуць прывесці парушэнні міграцыйнага заканадаўства або злоўжыванне статусам: напрыклад, калі чалавек атрымлівае ДНЖ у Літве, але фактычна жыве ў іншай краіне. Простыя адміністратыўныя парушэнні рэдка становяцца падставай для пазбаўлення ДНЖ або ПМЖ — толькі ў выпадках шматлікіх сістэматычных парушэнняў або сур’ёзных злачынстваў, калі ўлічваюцца таксама водгукі іншых ведамстваў.

Што да судовых спраў па міграцыйных пытаннях, то іх на сёння ў Літве ёсць каля 220, у асноўным звязаных з непрацягваннем ДНЖ і працоўнымі дазволамі на жыхарства. Чыноўніца запэўнівае, што Дэпартамент імкнецца выкарыстоўваць суды толькі там, дзе рашэнне сапраўды абгрунтаванае, і шукае магчымасць урэгуляваць спрэчкі мірным шляхам.

Пытанні пра затрымкі ў разглядзе дакументаў вельмі актуальныя. Паводле закону пастановы павінны быць прынятыя на працягу чатырох месяцаў, але ў рэальнасці людзі чакаюць 7—9 месяцаў. Затрымкі абумоўленыя неабходнасцю праверак іншымі ведамствамі, асабліва Дэпартаментам грамадскай бяспекі, паліцыяй і памежнай службай. Новая сістэма MIGRIS, якая будзе мадэрнізаваная з сакавіка 2026 года, павінна паскорыць працэс. Калі затрымка адбываецца з віны дэпартамента, чалавек не высылаецца з краіны і яму даецца дадатковы тэрмін.

Гаспярэ таксама адказала на пытанне пра так званае «пакаранне за мінулае», з якім часта сутыкаюцца беларусы. Пры прыняцці пастаноў можа ўлічвацца служба ў войску або праца ў дзяржаўных структурах іншых краін, асабліва ў тых, якія сёння лічацца недружалюбнымі Літве.

«Праца ў пэўнай структуры або ўстанове сама па сабе не з'яўляецца адзінай і аўтаматычнай падставай для адмовы. Напрыклад, калі чалавек з'яўляецца ўцекачом і не можа вярнуцца ў краіну паходжання з-за рэальнай пагрозы турэмнага зняволення, ён можа атрымаць абарону ў Літве і будзе абаронены ад рэжыму.

Аднак у выпадках, калі чалавек працаваў у структурах МУС, войску або аналагічных ведамствах і пры гэтым рэгулярна вяртаецца ў краіну паходжання, Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі правярае, ці не захаваліся ў яго сувязі з рэжымам. Ацэньваецца сукупнасць фактараў: актуальныя кантакты, паездкі, сацыяльныя і прафесійныя сувязі.

Напрыклад, калі служба ў войску мела месца 20 гадоў таму і з тых часоў чалавек не падтрымлівае ніякіх сувязяў, гэтага, як правіла, недастаткова для негатыўнага рашэння. Але калі пры гэтым ён рэгулярна ездзіць у краіну паходжання, дзе дзейнічаюць непрыязныя рэжымы, гэта ўжо выклікае дадатковыя пытанні.

Існуе распаўсюджаны міф: «Я звычайны чалавек і не маю цікавасці для спецслужбаў». Гэта не так. Любы чалавек можа быць цікавы, асабліва пры наяўнасці кантактаў, сувязяў ці рэгулярных паездак. Ён можа быць завербаваны, неяк выкарыстоўвацца як так званы «спячы» агент. Нават мабільныя прылады і лічбавыя сляды могуць мець каштоўнасць для збору інфармацыі.

Кожны выпадак разглядаецца індывідуальна — з улікам сямейнага становішча, наяўнасці дзяцей, узроўню інтэграцыі ў літоўскае грамадства. Гэтыя рашэнні даюцца няпроста. Фактычна ацэньваецца, дзе знаходзіцца цэнтр жыцця чалавека: у Літве — з сям'ёй, сябрамі і сацыяльным асяроддзем — ці ў краіне паходжання, куды ён увесь час вяртаецца і дзе сканцэнтравана яго сацыяльнае жыццё. Усе гэтыя фактары ўлічваюцца, нават калі заяўнік іх не бачыць ці не ўсведамляе», — сцвярджае Індрэ Гаспярэ.

Калі дзіця нараджаецца ў Літве ў бацькоў з ДНЖ, яно атрымлівае такі ж статус, як і бацькі. Магчымасць атрымаць ПМЖ залежыць ад выканання заканадаўчых умоў і стабільнасці сям’і. У працэсе сямейнага аб'яднання ацэньваецца працягласць пражывання ў Літве, стабільнасць даходаў і працы, а таксама законнасць шлюбу.

Гаспярэ адзначае, што наяўнасць літоўскіх каранёў або жаданне інтэгравацца не гарантуе аўтаматычнага атрымання ДНЖ або грамадзянства.

ДНЖ, маўляў — гэта прывілей, а не права, і пастановы прымаюцца індывідуальна з улікам бяспекі дзяржавы.

Інтэграцыя іншаземцаў у жыццё краіны падтрымліваецца праз адукацыйныя праграмы і моўныя курсы, але дэпартамент непасрэдна гэтым не займаецца.

Каментары15

  • Т
    22.01.2026
    Дзякуючы чыноўнікам Летувы адмоўлена на ўз'яднанне з сям'ёй
    экс-байцу палка Каліноўскага Васілю Верамейчыку толькі на той падставе што той некалі служыў у войску Лукашэнкі і толькі па гэтаму нібы "падтрымлівае агрэсію Масковіі супраць Украіны"???
    І гэта да чалавека які сваей уласнай крывею ахвараваў у вайне ваюючы супраць Масковіі на баку Украіны. Байцу палка імя Каліноўскага, дзе беларускіх добраахвотнікаў больш чым жадаючых ў Летуве ваяваць супраць Масковіі. Чалавеку які меў дзяржаўныя узнагароды ЗСУ, якія ен заслужыў праліваючы ўласную кроў у тым ліку і за свабоду Летувы стрымліваючы агрэсара ва Украіне.
    Васілю Веремейчыку чыноўнікі Летувы не толькі адмовілі ў ВНЖ, не толькі адмовілі ў праве на уз'еднанне з яго сям'ёй, не толькі забаранілі знаходжанне ў Летутве, але і ў Эўразьвязе.
    Ў выніку Васіль Верамейчык вымушаны быў выехаць з Эўразьвязу і далей быў схоплены карнікамі лукавага, атрымаў незаконны і велізарны прысуд, стаў вязнем.
    Ягоная дачка пазбаўлена бацькі, а жонка мужа. У тым ліку з-за жахлівай памылкі чыноўнікаў Летувы якія так і не прызналі сваей жахлівай памылкі зламаўшы лес чалавеку і ягонай сям'і.
  • Снимаю лапшу с ушей, недорого.
    22.01.2026
    Типичные отговорки чиновников для вымогательства взяток.
  • Хмарка
    22.01.2026
    Канешна, ня шмат беларусаў атрымалі пашпарт замежніка пакуль. Але ж з кожным годам іколькасць , каму патрэбны такі пашпарт,будзе расці, бо беларускі пашпарт толькі на 10 год разлічаны

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі10

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

Люксавы італьянскі брэнд Miu Miu выпусціў калекцыю, якую параўналі з халатамі з ЦУМа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць