Гісторыя44

З'явілася магчымасць набыць Радзівілаўскую карту ВКЛ

Ініцыятыва «Мальдзіс» і выдавецтва «Гутэнберг» выпусцілі Радзівілаўскую карту ВКЛ у падарункавым фармаце.

Фота карты з планкамі: gutenbergpublisher.eu

У студзені «Мальдзіс» выкупіла арыгінальную Радзівілаўскую карту, надрукаваную на лацінскай мове ў Амстэрдаме ў 1631 годзе.

Цяпер набыць копію можна ў дзвюх версіях — з планкамі і без планак. Каштаваць яна будзе 250 і 150 злотых (215 і 129 рублёў) адпаведна.

Заказ можна аформіць на сайце выдавецтва «Гутэнберг».

Карта выраблена лімітаванай серыяй. Памер аркуша: 68 х 70 см.

Падарункавая Радзівілаўская карта ВКЛ. Фота: gutenbergpublisher.eu

Карта ахоплівае ўсю тэрыторыю ВКЛ у межах да Люблінскай уніі 1569-га года (да федэратыўнага аб’яднання з Каронай Польскай) і часткова землі суседніх краін.

Ініцыятарам яе стварэння і мецэнатам быў нясвіжскі князь і буйны дзяржаўны дзеяч Мікалай Крыштап Радзівіл (Сіротка), і ў выніку карта ўвайшла ў гісторыю пад ягоным прозвішчам.

Каментары4

  • Žvir
    16.05.2025
    Čamu karta a nie mapa ?
    Mianie vučyli, što karta - heta ŭ metach navihacyi, a ŭsiakija abzornyja, hieahrafičnyja, palityčnyja, hieafrzičnyja, administracyjnyja,...padarunkava-suvienirnyja - heta ŭžo buduć mapy.
    Mianie vučyli dobryja nastaŭniki, nie sumniavajciesia.
  • Так і карта ў Беларусі ёсць
    16.05.2025
    Двор, 10 гадоў таму копія такой карты прадавалася ва ўсіх кніжных крамах Беларусі. Гэта ж не нейкая ўнікальная ці невядомая рэч. Зрэшты, а што за праблема заказаць? "Гутэнберг" усё ў Беларусь дасылае.
  • .
    16.05.2025
    На сайце выдавецтва «Гутэнберг» увогуле раздзел "Мапы" і ў ім тавар "Радзівілаўская карта ВКЛ". І ёсць артыкул "Радзівілаўская мапа: хто і калі стварыў?"

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне3

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой47

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне3

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць