Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам
Гэтыя выбары вызначаць далейшы курс краіны, яе адносіны з ЕС і НАТА.

У Румыніі 18 мая прайшоў другі тур прэзідэнцкіх выбараў. У ім удзельнічалі лідар ультраправых «Альянсу за аб’яднанне румынаў» Джорджэ Сіміён і дзейны мэр Бухарэста, цэнтрыст Нікушор Дан.
Калі верыць экзіт-полу, прадстаўленаму Avangarde для TVR 1, Дан набірае 54,9%, тады як Сіміён — 45,10%.
Сіміён ставіць пад сумнеў вынікі экзіт-полаў і заяўляе, што выбары выйграў ён.
38-гадовы Джорджэ Сіміён атрымаў перамогу ў першым туры, набраўшы амаль 41% галасоў. Ён перамог у 36 з 47 выбарчых акруг краіны, саступіўшы пераважна ў буйных гарадах, у тым ліку ў сталіцы.
Сіміён — прыхільнік Дональда Трампа, а ягоная партыя пазіцыянуе сябе як «прахрысціянскую і прасямейную». Ён выступае супраць вайсковай дапамогі Украіне (пры гэтым асуджаючы Расію) і падтрымлівае Кэліна Джарджэску — кандыдата, якога абвінавачвалі ў сувязях з Расіяй і не дапусцілі да выбараў.
Супернік Сіміёна, Нікушор Дан, актыўна абапіраецца на праеўрапейскі электарат і папярэджвае пра рызыку ізаляцыі Румыніі ў выпадку перамогі ўльтраправых.
Яўка ў другім туры была нашмат большая, чым у першым, асабліва ў вялікіх гарадах, і менавіта ў іх з вялікім адрывам перамагае Дан.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары
[Зрэдагавана]
[Зрэдагавана]