На Нямізе кіроўца на BMW вылецеў на сустрэчную і сутыкнуўся з маршруткай ВІДЭА
Аварыя адбылася 24 мая каля 19:50 у цэнтры Мінска.

30-гадовы кіроўца аўтамабіля BMW не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з маршруткай. Ён не ўлічыў умовы надвор'я пры выбары хуткасці.

У выніку аварыі двое пасажыраў маршрутнага таксі былі дастаўленыя ў медыцынскую ўстанову для агляду.
Каментары