Кіно22

Дзе глядзець фільмы і серыялы анлайн у беларускай агучцы?

Расказваем, дзе на прасторах інтэрнэту можна знайсці кіно на вечар — у беларускай агучцы ці з субцітрамі.

Кадр з фільму «Адзін дома» / 20th Century Fox

«Кінакіпа»

Больш за 1300 фільмаў з беларускай агучкай ці субцітрамі прапануе праект «Кінакіпа». Рэпертуар — сусветна вядомае кіно, серыялы і мультфільмы.

У тэлеграме за ініцыятывай сочаць больш за 11 тысяч чалавек — стужкі там публікуюцца гатовымі для прагляду файламі.

А на сайце свой фільм на вечар можна выбраць праз фільтры: год выпуску, краіна, папулярнасць і іншыя. Хаця ўсё кіно дасяжнае бясплатна, стваральнікі прапануюць ім падзякаваць: данат на адзін даляр дапаможа аплаціць 120 гадзін стрымінгу, а пяць даляраў — 600 гадзін прагляду.

Што глядзець: «Частыя пабочныя эфекты». Амерыканскі мультсерыял для дарослых пра змаганне сяброў з вялікай фармакалагічнай кампаніяй.

Скрыншот: kinakipa.site

Screenka

Screenka — яшчэ адзін сайт з беларускамоўнай агучкай ці субцітрамі на фільмы, але за прагляд давядзецца заплаціць.

Падпіска на месяц для адной прылады будзе каштаваць 2,99 даляра, а на год для трох прылад — 24,99 даляра. Ёсць розныя планы.

Што глядзець: «Этэрнаўт» — навінка ад Netflix пра тое, як аргенцінцы перажываюць апакаліпсіс.

Скрыншот: screenka.com

«Кінаконг»

На сайце «Кінаконгу» глядач знойдзе не так шмат фільмаў, але выбраць усё адно ёсць з чаго. Асабліва для дзяцей: ініцыятыва агучыла некалькі папулярных мультфільмаў — у тым ліку «Свінку Пэпу» і «Чарапашкі-ніндзя». Прагляд — бясплатны.

Што глядзець: Дзіцячы мультсерыял «Роня, дачка разбойніка». Фантастычнае апавяданне па матывах кнігі Астрыд Ліндгрэн.

Скрыншот: movie.kinakong.by

ANIBEL

Асноўны кантэнт ANIBEL — анімэ і манга ў беларускай агучцы ці з субцітрамі, але ёсць і іншыя фільмы. Знайсці нешта па сваім гусце дапамогуць раздзелы на платформе — акрамя відэа, тут ёсць і пераклады на беларускую мову для гульняў.

Што глядзець: «Евангеліён». Японскі анімэ-серыял пра змаганне чалавецтва з таямнічымі «Анёламі» — гіганцкімі іншапланетнымі істотамі.

Скрыншот: anibel.net

«Лагодны цмок»

Аматарскі праект. Аўтар часта выкарыстоўвае гатовыя субцітры і агучвае фільмы ці кароткія скетчы па іх.

Адметнасць «Лагоднага цмока» — гумарыстычныя стужкі і мультфільмы, кароткі метр і дакументальнае кіно.

Што глядзець: «Гамбіт каралевы». Серыял пра жыццё амерыканскай шахматысткі з субцітрамі на беларускай мове.

Скрыншот: la-cmok.me

«Гаварун»

Стваральнікі «Гаваруна» імкнуцца перш за ўсё дапамагчы маладым бацькам выхаваць сваіх дзяцей на беларускай мове. Тут — агромністы выбар мультфільмаў і серыялаў для дзяцей у беларускай агучцы, аўдыякнігі і песні.

Прагляд дасяжны праз падпіску: мінімальная сума за месяц — 15 рублёў, максімальная — 300 рублёў. План падпіскі залежыць ад таго, што вы хочаце атрымаць — толькі мультфільмы ці яшчэ падзяку, згадванне ў роліках альбо нават удзел у агучванні фільма.

Што глядзець: «Мікі Маўс» 2013—2019 гадоў. Легендарны мультсерыял пра прыгоды маленькага мышаняці.

Скрыншот: gavarun.by

«Знічка»

На гэтай анлайн-платформе знойдзеце добры каталог з фільмаў, серыялаў і мультфільмаў розных жанраў. Аднак катэгарызаваць іх нельга — зручней за ўсё шукаць праз поле ў правай верхняй частцы сайта.

«Знічка» публікуе стужкі бясплатнымі да прагляду, часта пазначаючы, хто з іншых беларускіх ініцыятыў займаўся перакладам ці агучваннем.

Што глядзець: «Паразіты». Паўднёвакарэйскі трылер пра небагатую сям'ю з Сеула.

Скрыншот: znichka.space

Каментары2

  • Лёлік з-пад Лімасола
    24.05.2025
    Оо! Гэта сапраўдны скарб!
    Не ўсе старонкі ведаў!
    Дзякую
    Але з папулярнасцю прыйдзе і ўвага “цэнтра-ГЭ”
  • Андрусь
    24.05.2025
    На рэзка аг усё ёсць. Але я, прызнаюся, не гляджу па-беларуску.

    Па-беларуску толькі чытаю кнігі і толькі класіку. Чаму? Таму што мне не падабаецца сучасная масавая культура, бо пішуць і здымаюць адно відовішчнае г*ўно... Безсэнсоўныя хранаметражы і словазборы пра нішто.

    Пачытаць з сучаснага можна нармальна толькі публіцыстыку. Пачытаць і забыцца. А каб не забыцца - лепей не чытаць наогул сучаснікаў.

    Музыка - толькі класіка і раз-пораз, - 1 лыжка ўдзень. Бетховен апоўдні здольны абудзіць розум і сэрца.

    Фільмы гляджу толькі па-руску і толькі старыя.

    Карціны гляджу на кірмашы староццяў.

    Чаму? Ды таму, што ў гэтай вашай медыяпрасторы няма месца для мяне - для майго Эго.

    Я пішу гэта дзеля таго, каб агаліць механізм абыякавасці сучаснага чалавека да культурнага развіцця. Ёсць і такія людзі як я. Вось.

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць