Грамадства1313

«У мяне было пяць мужчын. Шосты — Ісус». Ася Паплаўская хацела стаць манашкай, але не атрымалася

Ася Паплаўская раней была вядомая як актыўная блогерка і журналістка. Аднак замест чарговага шлюбу яна нечакана для ўсіх абрала жыццё ў манастыры. Пасля пяці гадоў, праведзеных там, ёй не дазволілі сысці ў манашкі. Ася лічыла, што знаходзіцца ў Беларусі ёй небяспечна — бо яна пісала лісты палітвязням, хоць і не адпраўляла іх.

Ася Паплаўская Ася Поплавская Asya Poplavskaya
Ася Паплаўская. Скрын відэа: belsat_life / YouTube

Каля дзевяці гадоў таму Ася Паплаўская жыла зусім іншым жыццём. Як расказала жанчына ў ютуб-праекце «Беларус беларусу» на «Белсаце», у той час яна была журналісткай, актыўна вяла блог, наведвала культурныя падзеі, піла каву і піва на розных дэгустацыях і шчыра марыла стаць вядомай блогеркай:

«Я была блогерам і вельмі хацела стаць больш папулярным блогерам. І на самой справе ішла па гэтым шляху, шукала сваю нішу. Пісала пра каву, пісала пра піва, ездзіла на нейкія адкрыцці, на нейкія дэгустацыі, пісала пра кавярні, пра рэстараны».

Ася Паплаўская Ася Поплавская Asya Poplavskaya
Скрын відэа: belsat_life / YouTube

Па словах Асі, яе вельмі прыцягвала мастацкая тусоўка — пісьменнікі, музыканты, акцёры. Яна лічыла гэтых людзей сваім натуральным асяроддзем. Але ўжо тады, як цяпер прызнаецца жанчына, у яе была ўнутраная залежнасць: ёй было няўтульна без рамантычных адносін. Яна пераходзіла з аднаго рамана ў другі, не даючы сабе магчымасці застацца адна:

«Я тады гэтага не ўсведамляла. (… ) Калі ў мяне заканчваўся адзін раман, у мяне падсвядома нібыта антэнкі вырасталі. Я такая: ага, настройваемся на пошук наступнага кандыдата. І ў мяне раман пераходзіў у раман. Гэта было так, што «Ася заўсёды пры мужыку».

Рашэнне змяніць жыццё

З цягам часу жанчына прыйшла да разумення, што хоча духоўнай глыбіні, а не павярхоўнасці свецкага жыцця. Як яна згадвае, з’явілася выразнае жаданне рухацца ў бок каталіцкай веры і адносін з Богам. І перад ёй паўстаў канкрэтны выбар:

«Ці я іду ў манастыр і, значыць, адмаўляюся і ад адносін з мужчынамі, і ад усяго свецкага жыцця. Ці я застаюся ў гэтым жыцці, але ўсё роўна ўжо разумела, што мне трэба будзе ўладкоўваць адносіны раз і назаўсёды».

Ася Паплаўская Ася Поплавская Asya Poplavskaya
Скрын відэа: belsat_life / YouTube

Па словах жанчыны, яна зрабіла выбар на карысць духоўнасці і малітвы, нягледзячы на страх перад невядомым:

«Гэта шлях у невядомасць. (… ) Але ў мяне была цвёрдая ўпэўненасць, што Госпад мяне не пакіне. Я настолькі даверылася Богу Айцу, якога мне не хапала ў дзяцінстве, што сказала: добра, я іду, давяраю — і няхай будзе як будзе».

Аднак яе рашэння не зразумелі блізкія. Згадваючы рэакцыю маці, Ася расказвае, што тая палічыла, што дачку «ачмурылі і зацягнулі ў секту». Малады чалавек і сябры таксама не падтрымалі — для большасці з іх яна перастала быць «сваёй»:

«Усе астатнія сказалі: нам з табой не па дарозе. З табой піва ўжо не вып’еш. Ты ўжо ўся там, у Касцёле, таму гаварыць няма пра што».

Жыццё ў кляштары

У кляштары, як прызнаецца жанчына, яе жыццё змянілася кардынальна. Першае, што яе шакавала — поўная забарона на сацсеткі і карыстанне тэлефонам. Для чалавека, які жыў у інтэрнэце, гэта стала сапраўднай ломкай:

«Гэта была ломка, гэта быў шок. Ты ўстаеш і разумееш, што не можаш узяць тэлефона ў рукі. Гэта было цяжка».

Пачалося жыццё служэння: уборка, мыццё вокнаў на Вялікдзень, агарод, догляд пажылых, паміраючых сясцёр. Па словах Асі, менавіта гэтае служэнне стала для яе духоўна найбольш значным:

«Быць пры паміраючай сястры (…) Гэта дало мне вельмі многа для майго духоўнага развіцця. Калі чалавек сустракаецца са смерцю, ён пераасэнсоўвае жыццё».

Яна пяць гадоў рыхтавалася да прыняцця манаскіх абяцанняў. Як згадвае жанчына, яе настаўніцы былі ўпэўненыя, што яна гатовая. Але з’яўляліся і іншыя меркаванні:

«Некаторыя казалі, што я значна больш зраблю, калі буду ў свецкім жыцці… што мне ў манастырскіх сценах зацесна».

Ася Паплаўская Ася Поплавская Asya Poplavskaya
Скрын відэа: belsat_life / YouTube

Рашэнне кіраўніцтва кляштара не дапусціць яе да прынашэння манаскіх абяцанняў стала абсалютна нечаканым і траўматычным:

«Я была ў абсалютным шоку, бо разумела, што маё жыццё развалілася. Пяць гадоў проста нібыта кату пад хвост. (…) Я не была гатовая да ніякага іншага жыцця. Я рыхтавалася быць манашкай. Кропка. Ніякага шляху назад у маёй галаве не існавала».

Пасля кляштара

Пасля ад'езду з кляштара Ася вярнулася ў Мінск з адным чамаданам, у манаскім адзенні. Свецкага адзення яна не мела. Па словах жанчыны, яна літаральна апынулася на вуліцы. Маці адказала:

«Манастыр быў тваім рашэннем, тваім выбарам — таму спраўляйся сама».

Заставацца ў Беларусі, як перакананая Ася, ёй было небяспечна.

Яна расказвае, што яшчэ ў манастыры пісала лісты палітвязням — хоць і не адпраўляла іх.

Апроч таго, яшчэ падчас знаходжання Асі ў кляштары пра яе пісалі беларускія незалежных медыя. Калі яна выйшла з кляштара — зноў пра яе пісалі і бралі інтэрв’ю. Акрамя гэтага, у яе ёсць татуіроўкі з беларускім арнаментам на руцэ.

«Мне хацелі, каб я іх вывела яшчэ тады, як прыйшла ў манастыр. Я спрабавала гэта зрабіць, але мне сказалі, што гэта немагчыма», — расказвае жанчына.

З моманту выхаду з манастыра мінула дзевяць месяцаў. Цяпер, як адзначае Ася, яна не шукае адносін і нават не думае пра іх:

«Амаль сем гадоў была адзінокай. І цяпер я адзінокая і шчаслівая. Калі гаварыць пра адносіны — у мяне такой патрэбы няма. Таму што ў мяне было пяць мужчын. Шосты — Ісус. І на гэтым можна спыніцца».

Каментары13

  • Берасць
    23.05.2025
    не веру!
  • у каго - у Ісуса?
    23.05.2025
    ці што толькі 6 мужыкоў?
  • ИИсус Христос - суперзвезда
    23.05.2025
    Filipp, а што ён - не мужык быў?

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння21

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Усе навіны →
Усе навіны

«Сыходзіць эпоха навуковага стэндапу». Бесараб пра зняцце з пасады былога кіраўніка Акадэміі навук10

«Раніцай купіў даляры, увечары ўжо не здаць». Ці зменяцца правілы ў абменніках і што банкі робяць з «дрэннай» валютай1

«Страляй у бура». Што паказаў Дональд Трамп прэзідэнту Паўднёвай Афрыкі10

Адна з арганізатарак жаночых маршаў Настасся Касцюгова пачала выкладаць у нідэрландскім універсітэце9

Кая Калас: Сербія павінна зрабіць геапалітычны выбар7

«Храм — гэта і бальніца, і школа!» У Магілёве сабралі сотні подпісаў супраць будаўніцтва царквы ў Пячэрскім лесапарку11

Авіялініі могуць увесці стаячыя месцы ўжо ў 2026 годзе2

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку5

Беларус з хваробай Альцгеймера прапаў у Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння21

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць