Пра павышэнне цэнаў на некаторыя медпрэпараты айчыннай вытворчасці гаворыцца ў пастанове Міністэрства аховы здароўя, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент павышае адпускныя цэны на дзясяткі відаў лекаў. У сярэднім цана вырасла на 4,8%.
Так, напрыклад, лаперамід падаражэў з 0,68 да 0,71 рубля, кальцыя глюканат — з 1,10 да 1,15 рубля, фалійная кіслата — з 0,62 да 0,65 рубля, амінафілін (ін'екцыі) — з 2,47 да 2,59 рубля, ларатадзін — з 0,47 да 0,49 рубля, пілакарпін (раствор) — з 2,50 да 2,62 рубля, натрыя гідракарбанат (бутэлька) — з 1,24 да 1,30 рубля, марфін — з 6,22 да 6,52 рубля, фентаніл — з 6,66 да 6,98 рубля, галаперыдол — з 4,14 да 4,34 рубля, натрыя гідракарбанат (ва ўпакоўцы № 24) — з 29,76 да 31,19 рубля, натрыя гідракарбанат (ва ўпакоўцы № 20) — з 24,80 да 25,99 рубля.
Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Каментары